ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Ян навучаў над Ярданам, пыталіся ў яго людзі: “Што мы павінны рабіць?”. Ён сказаў ім у адказ: “Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае”. Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: “Настаўнік! Што мы павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “He патрабуйце нічога, што больш за дазволенае вам”. Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: “А мы што павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю”. Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным”.
    Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.

Лк 3, 10–18


Канкрэтнасць ласкі навяртання
   Гэты фрагмент Евангелля з навучаннем Яна Хрысціцеля з’яўляецца адказам усім тым, хто сцвярджае, што Добрая Навіна не зусім канкрэтная, ці ігнаруе вучэнне Касцёла, гаворачы, што яно не падыходзіць да сучаснага жыцця, што не згаджаецца з нашым часам. Ужо св. Ян Хрысціцель, які прадвяшчае прыход Езуса, дае вельмі ясныя ўказанні тым, хто меў сумненні адносна сутнасці навяртання: “Што ж мы павінны рабіць?”. Ясны адказ пачулі людзі прафесій “павышанай рызыкі”: мытнікі, абвінавачаныя ў недабрасумленнасці, і жаўнеры, якія часта выкарыстоўваюць насілле і грабеж. З адказу Яна вынікае, што яны таксама мелі шанс сумленнага, годнага жыцця. А адразу ж пасля гэтага св. Ян вярнуўся да найважнейшага пытання сваёй місіі: абвяшчэння блізкасці часу, калі чалавек не толькі будзе абмыты вадой хросту пакаяння, але будзе таксама ачышчаны агнём Святога Духа. Гэта наш час, гэта наш шанс. Ад нашага адказу залежыць, ці апынёмся мы на правільным баку. Адвэнт – гэта той бласлаўлёны час не толькі шукання патрэбных адказаў на пытанне “што рабіць”, але таксама канкрэтных рашэнняў, ад якіх залежыць наша тленнасць і вечнасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.