ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (103)

Прэса

Пілігрымка цыганоў у Папы
   “Я добра ведаю цяжкія ўмовы, у якіх жывуць многія цыганы”, – казаў Святы Айцец, прымаючы ў Ватыкане іх сусветную пілігрымку. Папа сустрэўся з імі дакладна ў 50-ю гадавіну візіту бл. Паўла VI у абоз цыганоў у Памезіі недалёка ад Рыма.
   
   Францішак узгадаў шматлікія праблемы, якія перажывае іх супольнасць: беспрацоўе, адсутнасць медыцынскай апекі, уцягванне дзяцей і жанчын у гандаль наркотыкамі ці чалавечымі органамі. Адначасова Папа заахвоціў, каб яны не гублялі надзеі на лепшую будучыню і самі яе стваралі. Францішак звярнуў увагу на прысутнасць сярод пілігрымаў б-па Дэпрасада Ганавы з Індыі, які паходзіць з цыганскай сям’і. Выказаў радасць у сувязі з ростам колькасці святарскіх і манаскіх пакліканняў сярод маладых цыганоў.


Папа сустрэнецца з 400
прадстаўнікамі рэлігій свету

   Спецыяльнай міжнароднай канферэнцыяй з удзелам каля 400 дэлегатаў з усяго свету Ватыкан адзначыць 50-ю гадавіну абвяшчэння ІІ Ватыканскім Саборам дэкларацыі “Nostra aetate”.
   

   Гэты саборавы дакумент аб адносінах Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій – самы кароткі і адначасова адзін з найважнейшых – быў абвешчаны 28 кастрычніка 1965 года. Ён вызначыў новыя напрамкі ў адносінах каталіцкага Касцёла з іншымі рэлігіямі. У трохдзённай сустрэчы, арганізаванай супольна Папскай радай па справах міжрэлігійнага дыялогу і Камісіяй па справах рэлігійных кантактаў з іудаізмам, якая дзейнічае на аснове Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, абвясцілі ўдзел 400 прадстаўнікоў розных рэлігій. На плошчы св. Пятра яны будуць удзельнічаць у генеральнай аўдыенцыі, прысвечанай юбілею дэкларацыі, пасля чаго запланавана іх сустрэча з Папам. Таксама адбудуцца панэльныя дыскусіі між іншым на тэму дыялогу паміж рэлігіямі, рэлігійнай свабоды, адносін паміж рэлігіямі, насіллем і мірам, а таксама на тэму выхавання і перадачы каштоўнасцей.
   

Папа Францішак атрымаў дар
ад Прэзідэнта Беларусі

   Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці асабіста перадаў папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – абраз “Беззаганнае Сэрца Марыі”.
   Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe – Сожская скань. Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці разам з Апостальскім бласлаўленнем усяму беларускаму народу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.