ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

18 кастрычніка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 sw-szymon-i-juda

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і вялікае сэрца. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанай Сястры Ганне з нагоды Дня нараджэння высылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй. Няхай Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзем. Дзякуем Вам за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
Вучні 5 класа і іх бацькі з пар. Унебаўзяцця НПМ у Жалудку
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, радасці, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Божая Маці няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за Божае слова, добрае сэрца і клопат пра нас і касцёл.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, моцы, цярплівасці, нястомнай радасці і надзеі на кожны дзень. Няхай кожная Твая хвіліна будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а побач будуць зычлівыя людзі і добрыя сябры. Няхай Марыя Панна і Анёл-ахоўнік няспынна Табой апекуюцца. Няхай над галавой свеціць сонца, а з твару не знікае шчаслівая ўсмешка.
Мама і сёстры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцераву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а св. Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку на Вашым твары.
З малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні: мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і напоўнены Панам. Няхай Маці Божая заўсёды клапоціцца пра Вас і ахінае сваёй любоўю.
З павагай Касцёльны камітэт з касц. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Ірыне Ашмян з нагоды 80-годдзя складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, штодзённай радасці, шчасця, душэўнага супакою, аптымізму, а таксама дабрыні і любові ад людзей навокал. Таксама віншуем усіх настаўнікаў з Днём настаўніка. Няхай Пан Бог асвячае кожны дзень Вашага жыцця і дадае сіл для выканання Вашага цудоўнага паклікання.
ІІІ Ордэн св. Францішка і Ружанцовыя колы з пар. Тэалін
◊◊◊
Прагну падзякаваць міласэрнаму Богу, духавенству Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама прафесарам і ўрачам анкалагічнага шпіталя ў Лідзе і Гродне за ўданую аперацыю для Алены і ўрачэбную дапамогу падчас інфаркту міякарда для Уладзіміра. Дзякую сябрам, суседзям, сваякам і знаёмым, усім, хто аказаў нам сваю міласэрнасць і дапамогу. Прашу Найсвяцейшую Панну Марыю, а таксама ўсіх Анёлаў-ахоўнікаў аб патрэбных ласках для ўсёй сям’і на далейшыя гады жыцця.
Алена Санюк
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на кожны дзень. Прыміце нашы віншаванні, наш дарагі Ксёндз, Бо ўсе мы Вас вельмі шануем. Гарачыя малітвы мы ўзносім перад алтаром, Каб Бог адарыў Вас здароўем і доўгім жыццём. Жадаем таксама радасці і надзеі, а з Вашага твару няхай ніколі не знікае ўсмешка. Аддзяч, Божа, бацькам за сына святара. Мы дзякуем Вам за тое, што Вы з намі.
Вернікі з в. Еўлашы, пар. Лядск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.