ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (101)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мужчына пакідае бацьку свайго і маці і злучаецца са сваёй жонкай, і абодва становяцца адным целам – гэта значыць, адным жыццём, адным існаваннем. У гэтай еднасці сужэнцы перадаюць жыццё новым чалавечым істотам: становяцца бацькамі. Яны ўдзельнічаюць у творчай моцы самога Бога. Але ўвага! Бог ёсць любоў, і ў Яго тварэнні можна ўдзельнічаць тады, калі любіш, з Ім і як Ён. З гэтай мэтай – як кажа св. Павел – “любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5). І гэта таксама любоў, якая дадзена сужэнцам у сакраманце сужэнства. Гэта любоў, якая ажыўляе іх сувязь, калі яны перажываюць радасць і смутак, спакойныя і складаныя хвіліны. Гэта любоў, якая абуджае ў іх жаданне зачацця дзяцей, чакання іх, прыняцця іх, клопату пра іх развіццё і выхаванне. Гэта тая ж любоў, якую Езус аказвае дзецям: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім; бо такім належыць Валадарства Божае” (Мк 10, 14).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 04.10.2015  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Сучасны свет забываецца, што заўсёды жывы Хрыстос – галоўны ў Касцёле. Усё часцей свет глядзіць на Касцёл як на нейкую арганізацыю, падобную на свецкую, якая зай-маецца развіццём і прапагандай культуры і дабрачыннасці. Але калі ў Касцёле на першым месцы не будзе Хрыста, не будзе вертыкальнага складніка, а застанецца толькі гарызантальны, то ён страціць сэнс свайго быцця ў свеце. Ён не будзе сакрамантам паўсюднага збаўлення, а стане музеем.
    Сучасны чалавек у мітусні штодзённага жыцця кажа, што не мае часу на малітву. А ў той жа час кансэкраваныя асобы моляцца, запаўняючы гэты прабел, каб была захавана раўнавага паміж актыўнасцю і малітвай, як у прыкладзе Марыі і Марты.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў законным доме салезіян у Мінску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.