ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Чырвоная нітка на запясці. А ты ведаеш яе паходжанне?

На шляху да святасці

Многія вядомыя людзі, у тым ліку прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, носяць чырвоную нітку на запясці рукі. Гэты талісман быццам абараняе чалавека ад злога вока, не ўпускае ў аўру негатыўную энергію. Вельмі часта завязваюць яе немаўлятам, каб не сурочылі (ад злога вока). Але калі разглядзець сапраўднае ўзнікненне гэтага звычаю, то ахоплівае жах, асабліва калі ты хрысціянін.
    Святы Касцёл вучыць: “Забабоны несумяшчальныя з верай, таму што гэта грэх супраць першай запаведзі Божай – «Не май іншых багоў, апроч Мяне»” (Зых 20, 2).
Для хрысціяніна
гэта недапушчальна!

    Узнікла гэтая нітка задоўга да хрысціянства і завязвалася бацькамі ці жрацом падчас прысвячэння дзяцей Ваалу ў якасці сведчання прысвячэння. Калі дзіця вырастала, яно павінна было аддаць богу Ваалу нявіннасць (палавы акт з жрацом, незалежна ад полу).
Ваал (Баал, Бел, Баель, Ваэль) – магутны дэман, вядомы ў старажытнасці як фінікійскае і заходнесеміцкае боства. Яго імя перакладаецца як “гаспадар”, “уладар”, “спадар” – так называлі многіх багоў асобных мясцовасцей (часцяком дадаючы да тытула і назву мясцовасці (напр.: Баал-Гал, Ваал-Пэорыя) ці сферу яго “валодання” (напр.: Ваал-Хаддад – бог буры, Ваал-Шамем – бог сонца і інш.). Ваала ўшаноўвалі ў Сірыі, Палестыне, Угараў, Фінікіі, Ханаане, Карфагене, Вавілоне і інш. Ён лічыўся сынам Дагона і мужам Астарты. Вядомы яго малюнак у выглядзе быка (сімвал урадлівасці) або воіна, які дзівіць зямлю дзідай. Свяшчэннае дрэва Ваала – кедр. Месцам яго жыхарства лічылася гара Цафон (сёння гара аль-Акра), фактычна Ваала разглядалі як уладальніка сусвету.
    У Егіпце ён атаясамляўся з Сэтам, у эпоху элінізму – з Зеўсам. Захаваліся сведчанні аб распаўсюджанні культу Ваала не толькі на Паўночную Афрыку, але ў больш познія часы нават на ўсю Еўропу, уключаючы Скандынавію і Брытанскія астравы. Да цяперашняга часу ў Ірландыі і Уэльсе захаваліся абрады, якія нагадваюць старажытнае пакланенне Ваалу. Ён атаясамліваецца з кельцкім богам сонца Велінам або Веліна, а таксама з Вельтанам – кельцкім святам пакланення агню.
    Ідаласлужэнне Ваалу было галоўным і прытым звычайным грахом старажытных габрэяў. Ваалу, як і Малоху, прыносілі чалавечыя ахвяры або прысвячалі дзяцей (“І зла-дзілі вышыні Ваалу, каб паліць сыноў сваіх агнём на целаспаленне Ваалу” (Ер 19, 5)). Служэнне яму суправаджалася вялікай пышнасцю і ўрачыстасцю. Прарок Ілля, а ўслед за ім і іншыя прарокі, горача выступалі супраць прыхільнікаў гэтага ідала.
    У пякельнай іерархіі з “De Praestigius Daemonum” Іагана Вейера Ваал знаходзіцца сярод міністраў пекла, ён галоўнакамандуючы пякельнай арміі. Пераважная большасць дэманолагаў атаясамліваюць Ваала з Баэлем – першым духам у спісе “Lemegeton” і “Pseudomomarchia Daemonum” Вейера. Згодна з “Lemegeton”, Баэль – “першы галоўны дух – кароль, кіруючы на Усходзе... Ён з’яўляецца ў розных формах, часам падобна кату, часам падобна жабе, часам падобны чалавеку, а часам ва ўсіх гэтых формах адразу” (Вейер лічыць, што Баэль з’яўляецца з трыма галовамі – ката, жабы і чалавека ў кароне; у пазнейшых апісаннях да гэтага дадалося плоскае тоўстае цела і мноства павуковых ног, якія растуць па баках). Размаўляе хрыплым голасам. Надзяляе людзей нябачнасцю (і мудрасцю, згодна Вейеру). Кіруе 66-цю легіёнамі пякельных духаў. Згодна з “Grand Grimoire”, Баэль – адзін з трох галоўных духаў, якія знаходзяцца ў служэнні ў прэм’ер-міністра пекла Люцыфуга Рафокаля.
    У позняй кабале (напр. у МакГрэгара Маттэрса, Папюса і інш.) Ваал (Баал Ханан – Баал-Ханан) – сёмы з дзесяці архідэманаў, дух вераломства, бязлітасны і падступны. Сучасныя акультысты звязваюць яго з сіламі разбурэння, нянавісці, помсты, вайны. У “загаворы сямі” (д-р Папюс), у адным з радкоў напісана: “In nomine Adonai per Gabriel vade retro Baal!” (“У імя Аданай, праз Гаўрыіла, выйдзі Ваал!”).
   
    Вельмі хочацца спытаць бацькоў: што вы робіце з дзецьмі? Ці хочаце ім шчасця? Хочаце іх зберагчы? Прысвячаючы дэману?!! Не здзіў- ляйцеся, што вашыя дзеці хварэюць або маюць зламанае жыццё. Вы самі выбралі ім апекуна...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.