ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Варта ведаць (51)
• У Ватыкане адбыўся другі розыгрыш латарэі, арганізаванай губернатарам Дзяржавы Ватыкан. Галоўнай узнагародай быў аўтамабіль Kia Soul, якім папа Францішак карыстаўся падчас візіту ў Карэю. Сярод іншых выйгрышаў былі таксама два веласіпеды, фігуры Маці Божай і Святой Сям’і. Латарэйныя білеты распаўсюджвалі выключна ватыканскія ўстановы. Увесь даход ад латарэі прызначаны на дабрачынную дзейнасць Папы. Са сродкаў, атрыманых на падобныя мэты ў апошні час былі ўстаноўлены душы для бяздомных і арганізавана пілігрымка для іх у Турын на выстаўленне плашчаніцы.
• У Заходняй Еўропе пасля Божага Нараджэння і Вялікадня перыядам, які прыносіць найбольшы даход гандлярам з’яўляецца рамадан. З даследаванняў, праведзеных, напрыклад, у Брытаніі і Францыі, вынікае, што ў гэтым годзе брытанская гаспадарка заробіць на ісламскім месяцы посту больш за 140 мільёнаў еўра. Французскія вызнаўцы ісламу ў сваю чаргу патрацяць на сямейнае святкаванне ў гэты час больш за 350 мільёнаў еўра. †

• У Францыі працягваецца палітыка ўвядзення і захавання секулярызму. Гэтым разам мэтай з’яўляюцца ўжо не толькі яслі, дзіцячыя садкі і школы, але нават спартыўныя аб’екты. Таварыства французскіх мэраў рэкамендуе ўвядзенне юрыдычнай забароны выкарыстання спартсменамі любых рэлігійных жэстаў на тэрыторыі спартыўных аб’ектаў. Абгрунтоўваючы гэты законапраект, была падкрэслена “непакоячая з’ява выканання знакаў крыжа футбалістамі ці прысутнасць на стадыёне жанчын у ісламскім адзенні”.
• З 26 ліпеня ўдзельнікі і валанцёры змогуць зарэгістравацца на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве. Арганізатары прагнуць, каб першым зарэгістраваўся папа Францішак, і просяць яго, каб 26 ліпеня падчас малітвы “Анёл Панскі” ён заахвоціў да рэгістрацыі моладзь усяго свету. Запуск сістэмы рэгістрацыі пілігрымаў і валанцёраў адбудзецца дакладна за год да цырымоніі адкрыцця СДМ. Канчатковы кошт і падзел пакетаў стануць вядомы разам з распачаццем рэгістрацыі. Вядома, што ўдзельнікі будуць мець на выбар сем відаў пакетаў пілігрыма.
• У каталіцкім Касцёле ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ) і Амане на мільён вернікаў прыпадае толькі 11 парафій. Мясцовыя святыні заўсёды перапоўнены вернікамі. У некаторых парафіях нядзельныя св. Імшы пачынаюць адпраўляць ужо ў чацвер. Сярод каля 8,3 мільёнаў жыхароў ААЭ 13% складаюць хрысціяне, прычым 10% з іх – католікі. Вызнаўцы Хрыста ў гэтым рэгіёне – гэта амаль выключна працоўныя мігранты, пераважна філіпінцы і хрысціяне з Індыі. У гэтай краіне хрысціяне маюць рэлігійную свабоду, хоць і абмежаваную сценамі касцёла. Там служаць 60 ксяндзоў. Мясцовых католікаў адрознівае жывая вера і дынамічнасць, што рашуча адрознівае іх ад хрысціян у Еўропе.
Ватыканскае радыё; ekai.pl; katolik.ru; credo-ua.org; pch24.pl.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.