ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

VIІ Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: “Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне.
    А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету. Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё – гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. I за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаны ў праўдзе”.

Ян 17, 11б–19


Праўда перамогі
   Так шмат можна змясціць у некалькіх словах! І час Апошняй Вячэры, і падзеі, якія адбыліся пазней, патрабавалі гэтага. Пан Езус падчас зямнога жыцця апошні раз сустракаўся са сваімі вучнямі. У гэты самы вечар Яго павінны былі арыштаваць. Распачынаўся фінал Яго збаўчай місіі: мука і смерць. Апосталы ўбачаць Яго ў вячэрніку праз некалькі дзён ужо ўваскрослага – ва ўслаўленым целе. Евангеліст Ян запісаў словы малітвы Пана Езуса за сваіх вучняў. Ён усведамляў небяспеку, якая ім пагражала, нянавісць свету да Евангелля, што яны абвяшчалі, праследаванне Касцёла. Ён пра ўсё гэта ведаў. І таму прасіў у Бога для сваіх самых блізкіх вучняў найважнейшых рэчаў: каб яны былі захаваныя ад злога і каб былі “асвечаны ў праўдзе”.
    Наш поспех як вучняў Хрыста гарантаваны. Бог Айцец не мог не выслухаць просьбаў свайго Сына: Ён захоўвае нас ад злога і асвячае ў праўдзе. Абы толькі мы захацелі пазнаць гэтую праўду і застацца каля Бога!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.