ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (91)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Змест хрысціянскага сведчання – гэта не тэорыя, ідэалогія або складаная сістэма наказаў і забарон, а вестка пра збаўленне, канкрэтная падзея, больш за тое, Асоба – гэта ўваскрослы Хрыстос, жывы і адзіны Збаўца ўсіх. Аб Ім могуць сведчыць тыя, хто бачыў Яго асабіста, у Яго Касцёле, на шляху, які мае свае падставы ў хросце, свой пасілак у Эўхарыстыі, сваю пячатку ў канфірмацыі, сваё пастаяннае навяртанне ў сакраманце пакаяння і паяднання. Дзякуючы гэтаму працэсу, бесперапынна вядзёны Божым словам, кожны хрысціянін можа стаць сведкам уваскрослага Езуса. А яго сведчанне будзе настолькі годным даверу, наколькі будзе выходзіць з ладу яго жыцця: евангельскага, радаснага, адважнага, лагоднага, мірнага і міласэрнага. Калі, аднак, хрысціянін становіцца залежным ад камфорту, ганарыстасці, эгаізму, калі становіцца глухім і сляпым на заклік да “ўваскрашэння” шматлікіх братоў, як ён зможа абвяшчаць Езуса жывога, Яго вызваленчую моц і бясконцую пяшчоту?
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом  
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Адзін з найбольш вядомых старажытных хрысціянскіх тэолагаў Тэртуліян казаў, што кроў мучанікаў – гэта насенне хрысціян. І гэтае насенне дае свае ўсходы.
    Аднак злы дух не спіць. У новых умовах свабоды веравызнання мы перажываем новы крызіс. Вымучаную і вымаленую свабоду чалавек часта выкарыстоўвае як свабоду ад Бога. Замест таго, каб жыць свабодай дзяцей Божых, ён жыве свабодай ад Божага закону. Таму сёння ізноў неабходна бараніць веру і хрысціянскія карані Еўропы, бо замест часоў ваяўнічага атэізму прыйшлі часы матэрыялістычнага атэізму і маральнага рэлятывізму. Чалавек забываецца аб тым, што Евангелле нам да-дзена не для таго, каб мы яго змянялі, але каб яно змяняла нас.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў межах сімпозіума, прысвечанага Слузе Божаму б-пу Баляславу Слоскансу

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.