ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (90)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вера ва ўваскрасенне Хрыста і надзея, якую Ён нам прынёс, – гэта самы цудоўны дар, які хрысціянін можа і павінен ахвяраваць братам. Давайце ўсім і кожнаму нястомна паўтараць: Хрыстос Уваскрос! Давайце паўтараць гэта словамі, але перш за ўсё сведчаннем жыцця. Добрая Навіна аб уваскрасенні павінна яснець на нашых тварах, у нашых пачуццях і паставах, у тым, якім чынам мы ўспрымаем іншых.
    Мы абвяшчаем уваскрасенне Хрыста, калі Яго святло раз’ясняе цёмныя моманты нашага жыцця і мы можам дзяліцца ім з іншымі; калі мы ўмеем усміхнуцца з тымі, хто ўсміхаецца і паплакаць з тымі, хто плача; калі мы ідзём побач з тымі, хто сумуе і каму пагражае страта надзеі; калі расказваем пра нашае перажыванне веры тым, хто шукае сэнс і шчасце.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом   
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   На жаль, не ўсе згаджаюцца ажыццявіць свой жыццёвы шлях у Касцёле і з Касцёлам. Яны хацелі б ісці па самастойна выбраных шляхах. Ёсць і тыя, хто кажа, што верыць у Бога, але не верыць у Касцёл. На гэта неабходна адказаць пытаннем: а адкуль мы ведаем пра Бога, адкуль ведаем пра ўваскрасенне Езуса, адкуль ведаем пра навяртанне тысяч людзей у Ерузалеме пасля казання апостала Пятра? Ад таго ж самага Касцёла, які ў той час складаўся з Апосталаў і малой колькасці паслядоўнікаў Хрыста.
    Касцёл – гэта наша духоўная Маці, якая ў сакраманце хросту нараджае нас да новага духоўнага жыцця і вядзе нас праз жыццё шляхам Евангелля. Хто не прызнае Касцёл за сваю духоўную Маці, той не можа прызнаваць Бога сваім Айцом, – навучае святы Кіпрыян.

Фрагмент гаміліі падчас святой Імшы ў Чырвоным касцёле ў Велікодны панядзелак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.