ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (84)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Грамадства без мам было б нялюдскім грамадствам, таму што яны нават у найгоршыя хвіліны заўсёды здольны даваць сведчанне чуласці, самаадданасці, маральнай сілы. Мамы таксама часта перадаюць самы глыбокі сэнс рэлігійных практык: у першых малітвах, у першых жэстах пабожнасці, якім вучыцца дзіця, у чалавечае жыццё ўпісваецца каштоўнасць веры. Гэта пасланне, якое веруючыя мамы могуць перадаваць без розных тлумачэнняў: для іх будзе месца пазней, але семя веры знаходзіцца ў першых незвычайна цэнных хвілінах. Без мам не толькі не было б новых вернікаў, вера згубіла б многае са сваёй глыбокай і простай цеплыні.
        
Фрагмент катэхезы Святога Айца падчас генеральнай аўдыенцыі


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Хрост Езуса з’яўляецца для нас пасланнем. Ён нагадвае нам, кім і чые мы ёсць – а менавіта Божыя, бо ў сакраманце хросту мы становімся дзецьмі Божымі і членамі Касцёла, спадчыннікамі неба і святынямі Духа Святога. Дзякуючы хросту мы паміраем для граху і ўваскрасаем для жыцця ў Божай ласцы. Хрост становіцца падмуркам нашага духоўнага жыцця, брамай да жыцця ў Святым Духу, варотамі для доступу да ўсіх сакрамантаў. Калі мы прыходзім у касцёл, то апускаем пальцы ў асвечаную ваду і чынім знак крыжа. Чаму мы так паступаем? Гэты знак нагадвае нам наш хрост. Так паступаючы, мы павінны памятаць аб тым, што мы, адкупленыя крыжовай смерцю і ўваскрасеннем Хрыста, з’яўляемся дзецьмі Божымі.
    Хрост Езуса таксама нагадвае нам нашу місію: думкамі, словамі і дзейнасцю пацвярджаць нашу хрысціянскую тоеснасць і годнасць. Гэта азначае, што планы, думкі і клопаты Езуса павінны быць нашымі планамі, думкамі і клопатамі.

Фрагмент гаміліі на свята Хросту Пана

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.