ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Ахвяраваць cябе Богу...

На шляху да святасці

ofiarowanie2 лютага каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень мы ўспамінаем ахвяраванне Марыяй і Юзафам іх першароднага Сына Езуса ў Ерузалемскай святыні. У традыцыі гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай. 2 лютага прыпадае таксама Дзень кансэкраванага жыцця.
Кожны з нас таксама як Езус у Ерузалемскай святыні ахвяруе сваё жыццё на выключную службу Богу. Варта зрабіць гэта як мага хутчэй, поўнасцю аддаючы сябе пад апеку ўсемагутнаму Богу.
    Паводле Евангелля, Езус згодна з яўрэйскім законам як першародны сын быў ахвяраваны Богу ў святыні. Тады таксама старац Сімяон прамовіў прароцтва, называючы Езуса “святлом для асвятлення язычнікаў і хвалой Ізраэля”. Таму гэтае свята багатае на сімволіку святла.
    У гэты дзень, перажываючы Год кансэкраванага жыцця ў Касцёле, давайце памятаць у сваіх малітвах аб манаскіх супольнасцях, як мужчынскіх, так і жаночых, якія працуюць у паўсюдным Касцёле, і асабліва на тэрыторыі Беларусі.
Папа Францішак у лісце на перажыванне гэтага года дзеліцца сваімі чаканнямі: “Каб сярод нас не было сумных твараў незадаволеных асоб, бо «сумнае перайманне – гэта журботнае перайманне». Мы, як і ўсе іншыя мужчыны і жанчыны, перажываем цяжкасці, духоўную ноч, расчараванні, хваробы, страту сіл з-за пажылога ўзросту. Менавіта ў гэтым мы павінны знаходзіць «дасканалую радасць», навучыцца распазнаваць аблічча Хрыста, які стаў падобным да нас ва ўсім, навучыцца адчуваць радасць, калі бачым, што мы падобныя да таго, хто з любові да нас не адмовіўся ад крыжовых пакут”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.