ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Супакой на зямлі?

Дзіцячы куточак

Анёлы, якія з’явiлiся пастухам на бэтле­емскім полі ў тую самую ноч, калі нарадзіўся Езус, спявалі: “Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі” (Лк 2, 13) Цудоўныя словы, ці не так? Бо ўсе людзі хочуць супакою ў сям’і, супакою ў краіне, супакою на Зямлі. Але дзе ж ён, гэты супакой? З інтэрнэту і телебачання мы даведваемся, што многія народы ваююць, у многіх сем’ях, якія жывуць побач з намі, няма паразумення і згоды. Аб якім жа супакоі спявалі анёлы?
    Аднойчы адзін цар паабяцаў узнагароду за лепшую карціну, якая адлюстроўвала б супакой. Шматлікія мастакі спрабавалі намаляваць супакой на палатне. Але толькі дзве карціны спадабаліся цару. На адной было намалявана возера з роўнай паверхняй, у якім велічна адбіваліся пакрытыя зялёнай расліннасцю высокія горы і блакітнае неба з далікатнымі белымі аблокамі. Усё выглядала так мірна!
На другой карціне таксама былі горы. Толькі яны былі скалістымі і голымі. Над імі навіслі цяжкія шэрыя хмары. Ішоў дождж, і зіхацелі маланкі. Імклівы вадаспад паміж скаламі зрываўся ўніз і змываў усё жывое на сваім шляху. Здавалася б, што ўсё гэта ніяк не адлюстроўвае супакою. Але ўгледзеўшыся, цар убачыў невялікі куст у скале, у якім было гняздо. І ў гняздзе пасярод гэтага шуму і буры мірна сядзела птушка са сваімі птушанятамі. Менавіта гэтая карціна і атрымала ўзнагароду цара. Ведаеш, чаму? Цар прыйшоў да высновы, што супакой не там, дзе няма ніякага шуму, цяжкасцей і цяжкай працы, а там, дзе сярод усяго гэтага шуму і цяжкасцей сэрца можа быць спакойным.
    Супакой, аб якім спявалі анёлы, – гэта Божы супакой. Гэты супакой можа атрымаць кожны чалавек, які прызнае Езуса сваім Збаўцам і адкрые Яму сваё сэрца. Езус дасць яму свой супакой, святло і супакой, якія толькі Ён можа даць і якія можна мець нягледзячы на тое, што робіцца ў свеце вакол нас. Езус сам гэта абяцаў: “Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Даю ж вам не так, як свет дае. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца” (Ян 14, 27). Для таго Езус і прыйшоў да нас, каб прымірыць людзей з Богам, каб даць ім надзею на вечнае жыццё. Хай у сэрца кожнага з нас прыйдзе Божае Нараджэнне, свята любові і супакою!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.