ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
З каталіцкага друку (82)
Памёр апошні супра-
цоўнік св. Максімільяна
Кольбэ ў Японіі
Брат Раман Уладзіслаў Квецень, францішканец, памёр у прэфектуры Нагасакі. У маі бягучага года яму споўнілася 100 гадоў.
Брат Раман дапамагаў св. Максімільяну Кольбэ ў заснаванні японскай місіі і быў самым старэйшым манахам правінцыі. Ён уступіў у ордэн францішканцаў у Непакалянаве ў 1930 г., калі а. Максімільян выязджаў у Японію на місіі з першай групай братоў. У Непакалянаве працаваў у выдавецтве пры высылцы часопісаў, потым у наборнай і ў фігурным аддзеле. Св. Максімільян прапанаваў яму працу ў Японіі, таму што яму патрэбны былі браты, якія маюць спецыяльнасць.
Польскія місіянеры: дамініканцы, салезіяне і вербісты, а таксама японская “Палонія” ўспамінаюць яго як “незвычайна цёплага” манаха з усмешкай на твары, які заўсёды меў час і клапаціўся пра тое, каб супольна харчавацца і маліцца ў інтэнцыі Польшчы і Японіі, асабліва на Ружанцы да Найсвяцейшай Маці, якую вельмі любіў. †

Шопка з оперы,
елка з Калабрыі
Губернатарыят Ватыкана афіцыйна сцвердзіў, што ў гэтым годзе елка на плошчы св. Пятра будзе паходзіць з паўднёвага рэгіёна Італіі Калабрыя, а шопка – з Вероны.
Звыш 25-метровая елка будзе прывезена ў Ватыкан 4 снежня. Агеньчыкі на ёй заблішчаць толькі 19 снежня.
У той жа дзень будзе таксама адкрыта шопка. У ёй будзе выкарыстана сцэнаграфія да оперы “Любоўны напой” Гаэтана Даніцэці, выстаўленая ў веронскай Арэне. Гэта менавіта фонд, які апекуецца гэтым старажытным амфітэатрам, з’яўляецца фундатарам шопкі. У ёй будзе змешчана каля 20-ці тэракотавых фігур натуральнай велічыні. Шопка будзе называцца “Шопка ў оперы”.
Шанс для Францыі
Францыя распачынае дзевяцімесячную навэнну. Па ініцыятыве прымаса гэтай краіны католікі адказваюць малітвай на атаку супраць сям’і.
Навэнна за Францыю распачалася 15 лістапада, а скончыцца 15 жніўня наступнага года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе ўмовы – штодзённая ружанцовая малітва, пост у першыя пятніцы месяца, супольнае разважанне марыйных тэкстаў, вывучэнне навукі Касцёла. На афіцыйнай інтэрнэт-старонцы навэнны арганізатары заахвочваюць прапагандаваць яе, у тым ліку размяшчаючы яе лагатып на сацыяльных парталах ці распаўсюджваючы падрыхтаваныя ў яе межах разважанні.
Галоўнай інтэнцыяй малітвы з’яўляецца сям’я і змена закона, які дазваляе г.зв. сужэнствы асоб таго ж полу.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.