ГРОДНА
Аўторак,
11 лютага 2025 года |
Езус, прыходзь з намі смачна паесці

За калядным сталом чытаюць Евангелле, за ім ядуць і за ім просяць прабачэння, за ім тонуць у самоце і не чуюць адзін аднаго з-за сямейнага гулу, калядны стол пераварочваюць і дзеці з маці збіраюць стравы з падлогі, яго адмыслова ўпрыгожваюць і за ім банальна вячэраюць, звычайна нешта ўзгадваецца і хтосьці маўкліва слухае. Які б ён не быў, яго заўсёды называюць калядным. Так па-людску, як кожны ўмее і хоча. †

Яшчэ летась я напісаў бы, што таямніцу Богаўцелаўлення мы схаваем пад аплатак, пад вігілійны стол, пад падарункі і елку. Але шматлікія роздумы над сэнсам прыйсця Хрыста, гэтым зацёртым “Бог прыйшоў на зямлю, каб уратаваць чалавецтва” не далі вынікаў. Нават радасць з самога пошуку сэнсу ўсяго гэтага ўжо не такая свежая. У чарговы раз схіляешся перад Ім і згаджаешся, што ты проста маленькі чалавек. Застаецца пакора і ціхі рух наперад. Дык я гэта пра стол.
Упершыню ў жыцці хочацца дастаць святочны абрус, з’есці аплатку і проста схавацца ў мяккіх Калядах. Так хочацца сказаць: “Езус, прыходзь з намі смачна паесці, пагаманіць, можа, нечым пагрэцца”. Нібы думаеш, што не хочаш зямлі, толькі неба. А нядаўна, як меў тэмпературу 40,5 і з мяне літаральна цякло, я зразумеў, як хочацца жыць і як хочацца капчонай каўбасы з сырам і хлебам. Таму сёлета Езуса запрашаю проста па-людску паесці, пасядзець і пра нешта пашаптацца. І Ён прыйдзе, бо Ён Бог і паводле Евангелля не грэбаваў гэтым падсілкавацца.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 324 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.