ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Духоўныя скарбы 2015 года

Слова рэдактара

 Урачыстай св. Імшой, цэлебраванай у першую нядзелю Адвэнту ў базіліцы св. Пятра ў Ватыкане, у каталіцкім Касцёле распачаўся Год кансэкраванага жыц­ця, які прадоўжыцца да 2 лютага 2016 года. Літургію ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця кард. Жуан Брас дэ Авіс, які таксама прамовіў казанне. З гэтай нагоды папа Францішак напісаў апостальскі ліст “Сведкі веры”, які скіраваў у першую чаргу кансэкраваным асобам. Папа звяртае ў ім увагу на тое, што кансэкраваныя асобы пакліканы перажываць і паказваць, што Бог здольны супакоіць нашае сэрца і зрабіць нас шчаслівымі без неабходнасці шукаць шчасце дзесьці яшчэ. Евангельскі радыкалізм распаўсюджваецца на ўсіх, але кансэкраваных асоб ён датычыцца асаблівым чынам, і гэта павінна быць прыярытэтнай задачай для іх. Папа жадае, каб указаная ўжо св. Янам Паўлам II “духоўнасць супольнасці” станавілася рэчаіснасцю і каб кансэкраваныя асобы знаходзіліся на перадавой “прыняцця вялікага выкліку, які стаіць перад імі ў новым тысячагоддзі – рабіць Касцёл домам і школай супольнасці”. У Мінску на распачацце Года кансэкраванага жыцця падчас гаміліі Апостальскі нунцый Клаўдыа Гуджэроці звярнуў увагу ўсіх прысутных на той факт, што кансэкраванае жыццё з’яўляецца вялікім скарбам, а не адмовай ад чагосьці. Іерарх заахвоціў прысутных дзяліцца верай і радасцю з кожным сустрэтым на жыццёвым шляху чалавекам.
Адзін з каталіцкіх парталаў падае, што на сённяшні дзень у свеце існуе больш за 620 мужчынскіх манаскіх супольнасцей і каля 2800 жаночых. У беларусі таксама дзейнічаюць як мужчынскія, так і жаночыя супольнасці. Гэта, бясспрэчна, духоўны скарб нашай краіны. Хіба, для большасці з нас кансэкраваныя асобы, а асабліва з жаночых супольнасцей, атаясамліваюцца з катэхезай, таму што многія манаскія сёстры на нашых тэрыторыях займаюцца катэхізацыяй. Мы ішлі ў дзяцінстве і ідзём цяпер у катэхетычныя класы, каб з вуснаў сястры катэхеткі даведацца больш пра Бога і жыццё Касцёла. Пасля бацькоў менавіта манаскія сёстры, катэхеткі стараюцца навучыць кожнага з нас любові да Касцёла. Выхаванне маладога пакалення ў веры і традыцыях Касцёла – гэта вельмі важная і адказная справа.
    Ян Павел II, гаворачы аб кансэкраваным жыцці, вельмі часта падкрэсліваў, што гэта жыццё Касцёла. Кожнаму з нас, незалежна ад таго, да якога стану мы належым, варта ўключыцца ў жыццё Касцёла на столькі, на колькі гэта магчыма. Не трэба лічыць, што паколькі гэты год прызнаны Годам кансэкраванага жыцця, то нас ён не датычыцца. Давайце праз малітву далучацца да перажывання гэтага асаблівага часу, бо сённяшняму свету вельмі патрэбны сведчаннi і самаадданасць усіх, а не толькі кансэкраваных асоб. Гэта нялёгкая задача сёння, але перажываючы адвэнтавую пару ў літургіі Касцёла, мы можам больш над гэтым засяродзіцца і пачаць рэалізаваць у сваім жыцці. Абвяшчэнне Евангелля – вельмі важная справа, а асабліва, калі яно пацверджана жыццём. Уключаючыся ў жыццё Касцёла, мы можам зрабіць так, што менавіта Касцёл стане для многіх людзей домам і школай супольнасці. Давайце ўсе ўключымся ў перажыванне гэтага духоўнага скарбу, якім з’яўляецца самаадданасць у служэнні Богу і людзям.
    У Беларусі ў межах падрыхтоўкі да ўрачыстасці 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў трывае таксама Год навяртання. Кожнаму з нас неабходна навяртанне, кожны можа змяніць сваё жыццё, надаючы яму евангельскі напрамак. Няхай нашае жыццё стане жывым прыкладам навяртання да новага жыцця, якое кожнаму з нас дае Бог. Бясспрэчна, аб навяртанні мы яшчэ шмат пачуем і прачытаем, а праз навяртанне мы ўсе станем тым жывым Хрыстовым Касцёлам, да якога належым ад моманту святога хросту. Няхай жа гэты багаты на Евангельскі змест год для кожнага з нас стане цудоўнай духоўнай вандроўкай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.