ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (78)

Прэса

Папа Францішак сярод кандыдатаў
на Нобілеўскую прэмію

   Спіс пяці найбольш верагодных імён і ўстаноў прадставіў дырэктар нарвежскага Інстытута даследаванняў міру.
   
    Святы Айцец Францішак можа быць узнагароджаны Нобілеўскай прэміяй за свой бескампрамісны “заклік у барацьбе з беднасцю”, які выразна гучыць у сённяшнім свеце. Нобілеўскі камітэт мог бы абгрунтаваць прызнанне Францішку ўзнагароды тым, што сацыяльная няроўнасць цесна звязана з сацыяльным канфліктам, а перамога над ёй з’яўляецца шляхам да будавання міру. †


У абарону сям’і

   Ад 75 да 500 тысяч чалавек (у залежнасці ад ацэнкі паліцыі і арганізатараў) прымала ўдзел у вялікім маніфесце ў абарону сямейных і сужэнскіх каштоўнасцей, што прайшоў вуліцамі Парыжа.
   
    Маніфестанты пратэс­тавалі супраць ужо лега­лізаваных у Францыі адна­полых саюзаў, а таксама супраць законаў аб г.зв. сурагатным мацярынстве і аб дапаможных рэпрадуктыўных метадах. Падчас маніфеста абаронцы сямейных каштоўнасцей неслі вялікі транспарант, які абвяшчаў: “Людская натура – гэта не тавар”.

Танга мілонга для Папы

   У Італіі працягваецца падрыхтоўка да арганізацыі самага буйнога ў свеце па колькасці танцораў танга мілонга, якое павінна быць прадстаўлена на плошчы св. Пятра ў гонар папы Францішка ў яго 78-ы Дзень нараджэння 17 снежня. Колькасць жадаючых павялічваецца.
   
    З ініцыятывай станцаваць вядомую сваім моцным рытмам мілонгу ў якасці падарунка для Папы з Аргентыны выступіла прыхільніца і настаўніца танга з Равены Крысціна Каморані.
    Яе ідэю пад назвай “Танга для папы Францішка” распаўсюдзілі СМІ, сацыяльныя парталы і старонкі – прытым у многіх краінах, – прысвечаныя танцу з Бацькаўшчыны Папы. Водклік вельмі вялікі. За кароткі час гатоўнасць выканаць танга на плошчы перад ватыканскай базілікай толькі на адным партале выказала 1800 чалавек. Запісы не прымаюцца. Усе дамаўляюцца аб танцавальнай сустрэчы ў Дзень нараджэння Папы ў другой палове дня. Удзельнікі ўсведамляюць, што юбіляра можа ў гэты час не быць там.
    З біяграфічных звестак вынікае, што ў маладосці ў Буэнас-Айрасе Хорхе Берголіа танцаваў танга і быў яго вялікім прыхільнікам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.