ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Семінарысты распачалі новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Здымак на памяць у дзень інаўгурацыі новага навучальнага года 2014

   Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне ў 25-ы раз прыняла маладых людзей, якія пасля праходжання семінарыйнай фармацыі жадаюць прысвяціць жыццё абвяшчэнню Хрыстовага Евангелля.
На ўрачыстую інаўгурацыю прыбыло шмат гасцей. Прысутнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і выхавацелі, духавенства і манаскія сёстры, свецкія супрацоўнікі семінарыі, а таксама рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску кс. Ян Саламон і віцэ-рэктар кс. Уладзімір Русак.
    У сваім слове біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуў увагу на тое, што сучаснаму свету патрэбны сапраўдныя святары, “захопленыя Хрыстом, цалкам прысвечаныя справе евангелізацыі”. “Вернаму люду патрэбны святар як праваднік на шляху збаўлення, а гэта будзе магчыма толькі тады, калі пастава святара, яго словы і ўчынкі дазволяць убачыць у ім alter Christus – другога Хрыста”, – адзначыў іерарх.
Звяртаючыся да семіна­рыстаў, біскуп заклікаў іх: “Будзьце адкрытыя на ўсё, што добра, што служыць вашай чалавечнасці і будучай святарскай паслузе. Няхай усведамленне велічы «дару і таямніцы», якім з’яўляецца ўдзел у Хрыстовым святарстве, матывуе кожнага з вас да стараннага навучання і шчырай малітвы, да настойлівай працы над уласным духоўным і інтэлектуальным развіццём, каб вы ўжо цяпер заклалi трывалы, грунтоўны фундамент, на якім пабудуеце сваё будучае святарства”.
    Інаўгурацыя новага навучальнага года завяршылася св. Імшой у гродзенскім катэдральным касцёле.
   
    Духоўная семінарыя сёння
    На сённяшні дзень у гродзенскай Alma Mater 33 навучэнцы, якія праз духоўную, інтэлектуальную і чалавечую фармацыю рыхтуюцца стаць святарамі. На першы курс сёлета залічана 6 чалавек, у дзень інаўгурацыі навучальнага года яны атрымалі заліковыя кніжкі. У новым навучальным годзе колькасць выкладчыкаў семінарыі павялічылася на два чалавекі: гэта кс. Віктар Мыслюк, які будзе выкладаць катэхетыку, і кс. Валерый Аброшка, які з’яўляецца пракуратарам (адказным за гаспадарчыя справы) семінарыі і будзе выкладаць каталіцкую грамадскую навуку. Усяго ў семінарыі зараз 32 выкладчыкі.
    Рэктарам семінарыі пасля дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які кіраваў ёй некалькі гадоў, стаў яе выпускнік кс. Раман Рачко, які прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 2003 г. У канцы верасня святар абараніў у Каталіцкім універсітэце Любліна (Польшча) доктарскую дысертацыю.
    Кожная семінарыя – цэнтральнае месца дыяцэзіі, і прынята казаць, што гэта сэрца дыяцэзіі. Менавіта там праз здабыццё ведаў і адпаведную фармацыю малады чалавек рыхтуецца стаць духоўным настаўнікам іншых. Гродзенская семінарыя падрыхтавала ўжо шмат такіх настаўнікаў. Варта адзначыць, што тры новыя беларускія біскупы, якія былі прызначаны ў 2013 г., – выпускнікі гэтай навучальнай установы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.