ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

28 верасня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, цяпла і супакою. Няхай у дарозе, якую паказаў Вам Пан, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, Езус адорвае бласлаўленнем, а Святы Дух – святлом.
З удзячнасцю і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, аптымізму, сіл і цярплівасці на выбраным шляху, а таксама рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая Вастрабрамская ахінае сваёй мацярынскай апекай і пяшчотай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць штодзённай, сілы бясконцымі, а сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя і шчасця на кожны дзень жыцця. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць Вам на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю Вы служылі Богу і людзям. Не знай ніколі смутнай долі, Цяжкіх жыцця дарог. Няхай 100 год пражыць дазволіць У шчасці і здароўі Бог. Дзякуем Вам за ўсё!
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, нястомнага запалу веры і любові, нязгаснай надзеі і радасці, а таксама штодзённай апекі св. Заступніка і ўсіх дароў Божых на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бердаўкі і Першамайскага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолію Захарэўскаму ад усяго сэрца дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова, за працу па аднаўленні нашай святыні, а таксама за добрае, чулае сэрца і клопат аб нас і парафіі. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за Вашую ахвярнасць, шчырую малітву, цярплівасць да нас і памяркоўнасць. Мы шчаслівыя і ўдзячныя Пану за тое, што сустрэлі на сваім шляху такога святара.
Удзячныя вернікі з пар. Клюшчаны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе дарогу Вашага жыцця і святарскай паслугі. Жадаем таксама мноства сіл у душпастарскай працы.
Вернікі з пар. Стараельня
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, добразычлівасці ад людзей навокал і нязгаснага запалу веры ў сэрцы. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай прысутнасцю, няхай усе планы і намеры рэалізуюцца, а надзея заўсёды крочыць побач. Жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску
◊◊◊
Паважанаму Айцу Аляксандру Махначу прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастарскага служэння, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці і аптымізму. Ад усяго сэрца дзякуем за навуку Хрыста, за Ваш дар святла і любові, якімі Вы шчодра дзеліцеся з намі, памнажаючы нашы сілы да трываласці ў веры.
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі Вас не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Пецюну ў сувязі са смерцю любімай Мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай Пан Бог адорыць Вас цярплівасцю і дадасць сіл, каб перажыць гэты боль.
Парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звежыньскаму і ўсім яго родным у сувязі са смерцю Бацькі перасылаем словы сардэчнага жалю і спачування. Няхай добры Бог адорыць Вас сілай вытрымаць гэты боль.
З малітвай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.