ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (33)

Варта ведаць

•  У Бразіліі, у Рыа-дэ-Жанейра, быў абакрадзены мясцовы арцыбіскуп. Тры ўзброеныя мужчыны затрымалі аўтамабіль кард. Жуана Тэмпесты ў кіламетры ад яго рэзідэнцыі. Пазнаўшы кардынала, яны спачатку папрасілі ў яго прабачэння, а затым аграбілі. Забралі тэлефон, персцень, крыж і пяро. Абакралі таксама семінарыста і фатографа, якія спадарожнічалі арцыбіскупу. Паліцыі ўжо ўдалося адшукаць усе скрадзеныя рэчы акрамя фотаапаратаў.
   
    Каталіцкі біскуп Мальты прапанаваў, каб кожная парафія дыяцэзіі прыняла адну сям’ю хрысціян, якіх праследуюць на Блізкім Усходзе. Кіраўніцтва Мальты прагне паведаміць аб тым, што яго дыяцэзія гатова зрабіць такі крок, каб дапамагчы хрысціянскім сем’ям, што перажываюць ганенні.

     Кард. Рэйнхард Маркс, старшыня Епіскапату Германіі, прывязе на Сінод біскупаў аб сям’і зварот большасці нямецкіх біскупаў, у якім яны хадатайнічаюць аб дапушчэнні да св. Камуніі разведзеных асоб, што жывуць у несакраментальных саюзах. Аднак змест дакумента не падаецца. Мюнхенскі арцыбіскуп паведаміў ужо аб гэтай ініцыятыве кард. Герхарду Мюлеру, які як прэфект Кангрэгацыі веравучэння прыгадвае, што паслабленні ў гэтай сферы не згаджаюцца з навучаннем самога Хрыста.
   
      У Італіі папулярная праграма на камерцыйным тэлеканале выставіла на аўкцыён піуску папы Францішка. Даход ад продажу будзе перададзены шпіталю ў Афрыцы. Карэспандэнт гэтага тэлеканала меў магчымасць памяняцца піускай з Папам падчас адной з аўдыенцый. Уся сума будзе перададзена шпіталю ў вёсцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якім кіруюць італьянскія манахіні.
   
      Папа Францішак вырашыў пакончыць з бізнэсам, звязаным з продажам папскіх бласлаўленняў, на чым больш за ўсё зараблялі магазіны ў ваколіцах Ватыкана. Са студзеня 2015 года аздобныя пергаменты можна будзе замовіць толькі ў Ватыкане. Цана будзе складаць, у залежнасці ад памераў, ад 7 да 25 еўра. Грошы, атрыманыя такім чынам, будуць поўнасцю перадавацца на дапамогу бедным.
   
      Браты з супольнасці Тэзэ прыбылі ў Кіеў. На працягу свайго трохтыднёвага візіту браты з экуменічнай супольнасці хочуць даць сведчанне супольнай малітвы і жыцця. Але яны не плануюць, як падавалі інфармацыйныя агенцтвы, засноўваць там сваю супольнасць.

Radio Vaticana; Gosc.pl; credo-ua.org; wiara.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.