ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

XXVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слуг сваіх да вінаградараў, каб забраць ураджай свой. А вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Той зноў паслаў яшчэ больш слуг, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго». Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай». І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі.
    Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”.
    Адказалі Яму: “Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: «Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых»? Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго”.

Мц 21, 33–43


У добрых руках
   Дзякуючы Божай логіцы, не толькі яўрэі, але і іншыя народы аказаліся ў межах Хрыстовага вінаградніку. У прыпавесці спадкаемца быў забіты. У рэчаіснасці, якую Езус прадказваў гэтай прыпавесцю, ён не толькі памёр, але і ўваскрос! Гэтая перамога адкрывае новыя перспектывы і аўтаматычна выключае ўсе прэтэнзіі на незаконнае прысваенне спадчыны. Навучанне, якое вынікае з прыпавесці, робіць справу абсалютна зразумелай: ніхто не можа ўзурпіраваць уладу над светам і іншым чалавекам – уладу, набытую мукай і смерцю Божага Сына. Усе намаганні “канчатковых рашэнняў” шляхам насілля павінны скончыцца паражэннем.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.