ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Беларускія біскупы сустрэліся з Пантыфікам

З жыцця Касцёла

Кс. бп Юзаф Станеўскі перадае Папе прывітанне ад вернікаў Беларусі  (здымак з L’OSSERVATORE ROMANO)

18 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча папы Францішка з біскупамі, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. У іх ліку і біскупы з Беларусі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Больш за 300 біскупаў прыбылі ў Рым для ўдзелу ў адмысловым курсе, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах біскупаў. Кс. біскуп Юзаф Станеўскі распавёў, што кожны дзень для біскупаў праходзілі лекцыі, якія чыталі прадстаўнікі розных кангрэгацый і папскіх рад. На завяршэнне курса, які працягваўся 10 дзён, з біскупамі сустрэўся папа Францішак.
“Тут перажываеш адмысловую Пяцідзясятніцу, калі бачыш прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і чуеш самыя разнастайныя мовы свету, – падзяліўся ўражаннямі кс. бп Юзаф. – Але нягледзячы на гэтую разнастайнасць, разумееш, што нас яднае Евангелле, на якую б мову яго ні пераклалі. Пасля аўдыенцыі кожны з нас меў магчымасць падысці да Пантыфіка і прывітаць яго. Удалося перадаць прывітанне ад усіх беларусаў, а таксама папрасіць аб бласлаўленні для Беларусі і запрасіць Святога Айца наведаць нашу краіну”.
    Падчас аўдыенцыі з біскупамі з розных краін свету Пантыфік прызнаўся, што бачыць у іх асоб, здольных абудзіць Касцёл, яго веру, надзею і любоў. “Не марнуйце энергіі для процідзеяння і супрацьстаяння, але выкарыстайце яе для стварэння і любові”, – падкрэсліў папа Францішак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.