ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (32)

Варта ведаць

•  У сталіцы Ліберыі, Манровіі, вірус эбола стаў прычынай смерці цэлай супольнасці боніфратраў, якія апекаваліся хворымі на гэты вірус у шпіталі св. Юзафа, якім кіруе ордэн. Разам з братамі памерлі таксама шэсць свецкіх працаўнікоў гэтай медыцынскай пляцоўкі. Вірус эбола, які выклікае гемарагічную ліхаманку, ад сакавіка бягучага года забіў у некалькіх краінах Заходняй Афрыкі больш за 1400 чалавек. Заражэнне адбываецца пры кантакце з біялагічнымі вадкасцямі хворага.
   
     У Лондане былыя англіканцы хочуць заахвоціць сваіх сувызнаўцаў па іх прыкладзе далучыцца да каталіцкага Касцёла, да ўстаноўленага для іх ардынарыяту. У кожнай супольнасці ардынарыяту адбыўся своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй. Пасля таго, як Сінод Касцёла Англіі дапусціў жанчын да біскупства, значная колькасць англіканцаў выразіла жаданне з’яднацца з каталіцкім Касцёлам.

     У Нігерыі тэрарысты з “Boko Haram” здзейснілі напад на духоўную семінарыю і жаночы кляштар у дыяцэзіі Майдугуры. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Канферэнцыі біскупаў Нігерыі абп Ігнацый Кайгама.
   
      У Славакіі ад 1 верасня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя канстытуцыі, дзе гаворыцца аб абароне сужэнства ў яго класічнай форме. Новы дакумент падкрэслівае, што “сужэнства – гэта адзіны ў сваім родзе саюз мужчыны і жанчыны”, а таксама, што “Рэспубліка Славакія ўсебакова абараняе і падтрымлівае сужэнства”. Паводле апошніх даследаванняў, 82% жыхароў краіны задаволены новымі пунктамі ў канстытуцыі.
   
      Хрысціяне з’яўляюцца найбольш пераследуемай канфесійнай групай у свеце. Лічыцца, што мінімум 250 мільёнаў чалавек розных хрысціянскіх канфесій пераследуюцца за веру ў розных частках свету. Калі вызнаўцаў Хрыста ўсіх канфесій (католікаў, праваслаўных, англіканцаў, пратэстантаў і інш.) на сённяшні дзень на Зямным шары пражывае ў суме каля 2,2 мільярдаў, гэта азначае, што больш-менш кожны дзявяты з іх быў за гэты час ахвярай пэўных, большых ці меншых, абмежаванняў, рэпрэсій або іншых цяжкасцей у вызнаванні сваёй веры.
   
      У Іспаніі адбылася кампанія пад дэвізам “Дапамажы ім вярнуцца ў школу”. Яе мэтай з’яўляецца збор школьных прылад для дзяцей з бедных сем’яў. Іспанія займае другое пасля Румыніі месца ў Еўрасаюзе па ўзроўні беднасці сярод дзяцей. Паводле статыстыкі, узровень жыцця больш чым 2,3 мільёнаў з іх ніжэйшы за ўзровень беднасці.

Katolik.ru; wiara.pl; Ватыканскае радыё; sedmitza.ru; credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.