ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Вечныя шлюбы с. Віргініі Хацян

З жыцця Касцёла

16 жніўня 2014 г. у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне пасля неабходнай манаскай фармацыі вечныя шлюбы падчас святой Імшы склала сястра Віргінія Хацян з Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі).
    Ва ўрачыстай падзеі прынялі ўдзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які ўзначаліў Імшу, святары, сёстры назарэтанкі з усіх манаскіх дамоў у Беларусі, бліжэйшыя родныя с. Віргініі.
Вечныя шлюбы адбы­ваюцца пасля часовых, так кансэкраваная асоба абяцае да канца весці жыццё паводле евангельскіх парад. Гэта акт злучэння кансэкраванай асобы з яе супольнасцю і абранай формай жыцця. Праз гэтыя шлюбы манахіня прагне як мага больш поўна наследаваць Хрыста ў чысціні, пакоры і ўбостве. Біскуп Юзаф Станеўскі пажадаў сястры Віргініі трываць у вернасці Езусу і далей імкнуцца да святасці, каб сваім штодзённым жыццём паказваць іншым людзям шлях да Бога і быць жывым сведкам Хрыста.
Сястра падзякавала ўсім, хто прыняў удзел у гэтай урачыстай падзеі, а таксама тым, хто перадаў ёй дар жыцця і спрыяў яе фармацыі.
    Заснавальніцa Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта бласлаўлёная Францішка Сядліцкая вызначыла для кангрэгацыі заданне супрацоўнічаць з Хрыстом і Яго Касцёлам у пашырэнні валадарства Божай любові ў сваёй супольнасці і ў свеце, а асабліва ў сем’ях. Таму назарэтанкі, складаючы вечныя шлюбы, выказваюць жаданне ісці крокамі сваёй заснавальніцы праз супрацоўніцтва з Богам і Касцёлам і апостальскую працу, накіраваную на маральнае і рэлігійнае аднаўленне сем’яў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.