ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу. А калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Сапраўды таксама кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх”.

Мц 18, 15–20


Насіце цяжар адзін аднаго
   Хрыстовая справа збаўлення не абмяжоўваецца аздараўленнем хворых, суцяшэннем засмучаных ці нават уваскрашэннем памерлых. Пан Езус праз сваю смерць і ўваскрасенне збавіў чалавека і даў яму шанс вечнага жыцця. У нашай хрысціянскай свядомасці мы часта забываемся аб абавязковасці адыходу з гэтага свету і справаздачы перад Богам з усяго свайго жыцця. Кожны з нас стане перад Божым трыбуналам, каб адказаць за свае ўчынкі, дрэнныя ці добрыя. Хрыстос ацэніць, наколькі кожны з нас захацеў выкарыстаць Яго дары.
    Але праз зямное жыццё мы вандруем разам. Мы былі створаны для супольнага дзеяння. Езус прыгадвае, што мы адказны адзін за аднаго. Нашы блізкія: сям’я, родныя, сябры былі нам дадзены для адчування ўпэўненасці, бяспекі. Мы звязаны адзін з адным для стварэння супольнасці, якая адкрывае нас на ўсё большыя дары. Каб мы не адчувалі сябе адзінокімі, Пан Езус заснаваў свой Касцёл – сакрамант збаўлення.
    Сённяшняе Евангелле можа быць адказам на пытанне, чаму мы так часта губляем пачуццё бяспекі і чаму наш свет так “паганіцца”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.