ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

22 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства словам і жыццёвым прыкладам, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя кожны дзень ахінае Вас сваёй мацярынскай пяшчотай і ласкай, а Святы Дух няспынна спасылае свае дары і асвячае шлях да Пана.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Рэдактарам Паўлу Салабуду і Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Вашы св. Заступнікі напаўняюць супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастарскай працы. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі момантамі, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Яўген Учкуроніс! З нагоды 10-годдзя Вашага святарства жадаем, каб сэрца станавілася алтаром Божай любові, каб язык заўсёды ўслаўляў дабрыню Бога, а вочы былі скіраваны на раны Хрыста, каб у Сэрцы Езуса Вы заўсёды знаходзілі святло, адвагу і сапраўдную радасць.
З дарам малітвы парафіяне з Дзярэчына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды 20-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, усмешкі кожны дзень і дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая заўсёды мае Вас у сваёй апецы, Пан Бог вядзе праз жыццё, а Святы Дух няхай асвячае святарскі шлях. Мы дзякуем Вам за Вашу штодзённую працу ў нашай парафіі і просім Бога, каб Вы і далей заставаліся з намі. 100 гадоў жыцця і Божай міласэрнасці!
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Ваша здароўе з кожным днём толькі ўзмацняецца, духоўны запал мацнее, сэрца яшчэ больш адкрываецца на Бога і людзей, а душа цешыцца плёнам працы. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік штодзённа Вамі апекуюцца, а Дух Святы стала спасылае свае каштоўныя дары.
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, нястомных сіл і цярплівасці ў душпастарскай працы, добразычлівых людзей навокал і супакою ў душы. Няхай кожная Ваша ідэя ці задумка рэалізуецца з Божай дапамогай, а падтрымка св. Заступніка няхай будзе дапамогай нават у самыя складаныя жыццёвыя моманты.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці, шмат Божых ласкаў, добразычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Ад усяго сэрца дзякуем за старанні і клопат аб заканчэнні будаўніцтва нашай капліцы. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць, а Маці Божая штодзённа апекуецца. Шчыра дзякуем бацькам за сына святара.
Ядзвіга і Станіслаў Бурневіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Мы ўдзячны Богу за дар Вашага жыцця. Жадаем, каб падчас кожнага ўдару Вашага чулага сэрца Вы адчувалі прысутнасць Езуса, каб кожны крок Вашай ахвярнай душпастарскай працы быў асвечаны промнямі надзеі і ласкі Божай. Няхай заўсёды побач будзе Ваш моцны св. Заступнік, а Маці Божая, якая даручыла Вам свайго Сына, няхай ахіне сваёй мацярынскай пяшчотай. Жадаем моцнага здароўя і шмат добразычлівых сэрцаў побач. Дзякуем за святло Вашай душы, клопат аб нашых дзецях, цудоўныя разважанні Божага слова, пасля якіх сэрцы напаўняюцца радасцю. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сіл і цярплівасці ў душпастарскай працы, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай Ваша праца на ніве Пана прыносіць як мага больш шчодры плён, а Божае бласлаўленне заўсёды будзе на Вас. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вішняўца
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Ханько і Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем як мага больш здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, няспыннай дапамогі святых Заступнікаў у святарскай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Шчыра дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, зычлівасць і адкрытае сэрца. Шчасці Божа!
Члены хору з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў і моцы для выканання штодзённых душпастарскіх абавязкаў. Мы бязмерна ўдзячны Пану Богу з Вас, за тую ўпэўненасць супакой і надзею, якую Вы нам даеце ў сваіх цудоўных гаміліях. Дзякуем за ахвярную працу ў нашым касцёле. Няхай міласэрны Езус праз нашу шчырую малітву аддзячыць Вам дарамі Святога Духа, а св. Заступнік нястомна апекуецца і абараняе ад зла. Жадаем таксама моцнага здароўя, штодзённай радасці і 100 гадоў жыцця.
З малітвай удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою і радасці. Няхай Пан Езус, які паклікаў Вас да святарства, суправаджае бяспечнай дарогай, а Маці Божая дапамагае падчас складаных жыццёвых момантаў.
III Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння, Імянін і 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай св. Ян Хрысціцель заўсёды апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае патрэбнымі дарамі. Жадаем здароўя і шчодрага плёну ва ўсіх душпастарскіх справах. Маці Божая Кангрэгацкая няхай заўсёды мае Вас у сваёй апецы і нясе нашы сумесныя малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
З малітвай і павагай удзельнікі малітоўнай групы МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Аляскевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, душэўнага супакою і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а добры Бог адорвае сваімі дарамі.
З малітвай Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, а таксама ўсіх Божых ласкаў, такіх неабходных кожнаму чалавеку. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Азёраў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Яна на кожны дзень.
Касцёльны камітэт гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей на святарскім шляху, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай.
Касцёльны камітэт гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Божыя ласкі шчодра на Вас зыходзяць, Найсвяцейшая Маці няхай ахінае сваёй мацярынскай любоўю, а Святы Дух асвячае святарскі шлях і вядзе да святасці. Жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень і нястомнай апекі св. Заступніка. Шчасці Божа!
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін шчыра жадаем здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою, дабрыні і зычлівасці ад людзей, а таксама нястомнай апекі св. Заступніка і ўсіх дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай працы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ян Этэлю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, жыццё будзе доўгім, дні шчаслівымі і радаснымі, а людзі побач – зычлівымі і гатовымі прыйсці на дапамогу ў цяжкія хвіліны. Жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, душэўнага супакою, сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух шчодра адорыць Вас сваімі дарамі, а Маці Божая і св. Заступнік нястомна апекуюцца.
Хор “Contate Domino”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Прэлату Антонію Філіпчыку ў Дзень імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Ваша добрае і пакорнае сэрца, Ваш святарскі шлях няхай будзе ўсцелены найпрыгажэйшымі кветкамі, а нястомная праца на святарскай ніве выдае шчодры плён. Няхай Маці Божая нястомна чувае над Вамі, каб нішто не зацьміла Вашу ясную ўсмешку, што выпраменьваецца з сэрца, і тую вялікую дабрыню, якой Вы адорваеце нас.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, моцай Святога Духа і магутнай падтрымкай св. Паўла Апостала, Вашага нястомнага заступніка. Няхай здароўе Вам спрыяе, радасць і надзея напаўняюць сэрца, а з твару не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе, сілы, стойкасць і аптымізм ніколі Вас не пакідаюць, кожная мара няхай здзяйсняецца з Божай дапамогай, а побач будуць добразычлівыя людзі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца, гатоўнасць прыйсці на дапамогу, а таксама за ахвярную працу на карысць Богу і людзям. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас і аберагае кожны дзень.
Яніна Міскевіч з мамай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння жадаем усяго найлепшага: здароўя, радасці, шмат Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае сваімі дарамі і бласлаўленнем, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Былыя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем бязмерных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама штодзённай апекі найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай тая праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць і задавальненне, а яе плён будзе прыемны Пану Богу. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага на доўгія гады жыцця. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з в. Андрэеўцы, пар. Найсвяцейшай Тройцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Пузыну з нагоды Імянін мноства сардэчных пажаданняў шматлікіх сіл, цярплівасці ў дарозе вядзення іншых да святасці, моцнага здароўя, усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай Яснагорскай і св. Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама рэалізацыі планаў і намераў
жадаюць удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Дня св. Заступніка перасылаем букет найлепшых пажаданняў мноства Божых ласкаў, здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і набліжэнні вернікаў да Пана. Няхай сэрца заўсёды палае любоўю і верай да Бога і бліжніх, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік заўсёды апекуюцца.
Вернікі з пар. св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін перасылаем самыя шчырыя пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастарскай працы, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі св. Заступніка. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае Вас за руку і вядзе па жыццёвых сцежках, каб Вы, абмінаючы ўсе нягоды і цяжкасці, змаглі прыйсці да галоўнай мэты кожнага хрысціяніна – вечнага жыцця побач з Богам.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат радасці, здароўя, нязгаснага запалу духа у нялёгкай святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя ласкі для Вас. Змаганне са штодзённасцю няхай Вас акрыляе і дазваляе адчуваць прыгажосць і глыбіню жыцця. Шчасці Божа!
Моладзь катэдральнай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя. Няхай Езус заўсёды бласлаўляе Вас у душпастарскім служэнні і шчодра ўзнагароджвае за Вашу працу і намаганні на карысць сямей і моладзі, за любячае сэрца, культуру і добразычлівасць. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Маці Божая з лідскай Фары ахінае сваім плашчом.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё. Шчыра дзякуем за святарскую паслугу, чулае сэрца і памнажэнне нашых сіл, каб мы маглі трываць у веры. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, штодзённай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, праца прыносіць радасць і задавальненне, а супакой і надзея напаўняюць сэрца. Няхай людзі, што знаходзяцца побач, заўсёды будуць гатовы прыйсці на дапамогу, а св. Заступнік чувае над Вамі заўсёды і ўсюды.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Няхай на Вашым жыццёвым шляху заўсёды сустракаюцца толькі добразычлівыя людзі.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін і 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў, а таксама Дыякану Паўлу Мазану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шматлікіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. апостала Паўла, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усё задуманае ажыццяўляецца, а радасць і надзея ніколі Вас не пакідаюць. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння моцнага здароўя, супакою ў душы, штодзённай радасці, нязгаснага запалу любові да Бога і бліжняга, а таксама непахіснай веры, стойкасці і цярплівасці на кожны дзень душпастарскай паслугі
жадае Кола жывога Ружанца МБ Тракельскай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Аляскевічу з нагоды Імянін і Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне, а міласэрны Бог узнагароджвае сваімі ласкамі. Дзякуем Вам за мудрыя павучанні на кожнай св. Імшы і абяцаем сваю малітоўную падтрымку. Удзячныя парафіяне і III Ордэн
св. Францішка з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, радасці і душэўнага супакою. Няхай Ваш моцны св. Заступнік заўсёды будзе побач і нястомна падтрымлівае ў любой жыццёвай сітуацыі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу ў дзень св. Заступніка ад усяго сэрца жадаем мець моцнае здароўе і заўсёды быць атуленым промнямі Божай міласэрнасці. Няхай радасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, зычлівасць і выхоўванне нашых дзяцей і ўнукаў у духу веры і любові. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а св. Заступнік заўсёды дапамагае ў жыцці.
З павагай парафіяне з касц. св. ап. Пятра і Паўла ў Граўжышках, а таксама вернікі з Ашмянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады жыцця. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Поспехаў Вам на святарскім шляху. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем за шчырую малітву, прыгожыя казанні і добрае слова.
Легіён Марыі з касц. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і 10-годдзя паслугі ў гродзенскай катэдры, прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае здароўем і шчасцем, пасылае добразычлівых людзей на святарскі шлях і шчодра ўзнагародзіць за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі, а св. Заступнік няхай дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Няхай праца прынясе сторазовы плён – у людскіх сэрцах і душах запалаюць кветкі любові.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з Катэдры
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Паўлу Урбану, Паўлу Гардзейчыку, Паўлу Барысевічу і Дыякану Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем, каб св. Павел, Ваш заступнік у небе, заступаўся за Вас перад усемагутным Богам. Няхай Маці Божая ахінае сваім плашчом, а Пан Бог, адзіны ў Тройцы, пасылае ўсе неабходныя ласкі для здзяйснення Яго святой волі.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай Чанстахоўскай і шчодрых дароў Святога Духа. Жадаем таксама шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, цярплівасці, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну на ніве Пана і моцнага здароўя, каб Вы як мага больш маглі цешыць нас сваёй прысутнасцю і паслугай.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Шаноўнаму Клерыку Паўлу Шэмету з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці на выбраным шляху, мноства Божых ласкаў на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай Божы Провід заўсёды і ўсюды Вамі кіруе, дні будуць шчаслівыя і радасныя, а людзі навокал заўсёды будуць гатовы прыйсці на дапамогу. Няхай Святы Дух асвячае Ваш святарскі шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік штодзённа Вамі апекуюцца.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень плыве ў супакоі, радасць напаўняе сэрца, вера толькі ўзрастае, а людзі побач заўсёды дапамогуць у цяжкую хвіліну і падзеляцца надзеяй. Няхай св. Заступнік стала чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Тройца і Маці Божая няспынна адорваюць сваімі дарамі і супакоем.
Удзячныя парафіяне з Індуры
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Тэрэзе Быкоўскай з нагоды Юбілею перасылаем букет найлепшых пажаданняў. У гэты цудоўны дзень жадаем Табе ўсяго самага найлепшага. Няхай Божыя ласкі надалей зыходзяць на Цябе, а жыццё будзе радасным, прыемным і шчаслівым. Не ведай смутку, заўсёды ўсміхайся і толькі з надзеяй глядзі ў будучыню. 100 год!
Сям’я, дзеці і ўнукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорыць сваімі ласкамі і моцным здароўем, Святы Дух спашле свае дары, Маці Божая атуліць мацярынскай апекай, а св. Заступнік дапамагае ў душпастарскай працы і ў кожную хвіліну жыцця. Супакою ў сэрцы і стойкасці ва ўсім
жадаюць вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення, усіх Божых ласкаў, поспехаў у рэалізацыі высакародных планаў і намераў, каб рытм Вашага святарскага сэрца біў рытмам любові Сэрца Езуса. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, каб нішто не зацміла ясную ўсмешку, якую выпраменьвае сэрца, і тую вялікую дабрыню, якой Вы адорваеце людзей.
Касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, людской зычлівасці, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай працы будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Ружанцовае кола, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і ўдзячныя вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў Божага бласлаўлення, апекі Святой Сям’і, моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці і стойкасці ў душпастарскай паслузе, усіх Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая вядзе Вас самай прамой жыццёвай сцежкай, якую выбраў для Вас Пан Бог. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і ўдзячныя вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Божыя ласкі заўсёды Цябе ахінаюць, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Маці Божая нястомна апекуецца. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, надзеі, добразычлівых людзей побач, цярплівасці і нязгаснага запалу ў працы абвяшчэння Евангелля. Мы ўдзячны Богу за дар Твайго святарства.
Бацькі, брат з сям’ёй, бабулі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет самых сардэчных пажаданняў мноства Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, патрэбных сіл, каб абвяшчаць Евангелле і весці Божы люд да збаўлення. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы, радасны, поўны дабрыні і зычлівасці. Шчасці Божа!
Парафіяне з Доцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, напаўняе сэрца супакоем, пасылае на Ваш шлях толькі добрых людзей, а таксама надзейна падтрымлівае ў кожны момант. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, а ўсе няшчасці абмінаюць. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у нястомнай працы, цярплівасці і моцы, каб весці людзей да Бога, а таксама добразычлівых людзей побач.
Вернікі са станцыі Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем радасці, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай Фацімскай, Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, ажыццяўлення планаў і шчодрага плёну ў душпастарскай працы. Няхай св. Антоній заўсёды крочыць побач. Дзякуем за святарскую паслугу і абвяшчэнне Божага слова.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды смерці любімай Мамы перасылаем словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Ружы жывога Ружанца і Касцёльны камітэт з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.