ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

VII Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: “Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын уславіў Цябе. Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён даў жыццё вечнае ўсяму, што Ты даў Яму. А вечнае жыццё ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Езуса Хрыста. Я ўславіў Цябе на зямлі, выканаўшы справу, якую Ты даручыў Мне зрабіць. І цяпер Ты, Ойча, услаў Мяне ў сабе хвалою, якую меў Я ў Цябе перад існаваннем свету. Я адкрыў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне са свету. Яны былі Тваімі, і Ты даў Мне іх, і яны захавалі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, ад Цябе паходзіць. Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі іх і сапраўды пазналі, што Я выйшаў ад Цябе, і паверылі, што Ты паслаў Мяне. Я за іх прашу. Не за ўвесь свет прашу, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё Маё – гэта Тваё, і Тваё – гэта Маё, і Я ўславіўся ў іх. Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, Я ж іду да Цябе”.

Ян 17, 1–11a


Усё для нас!
   Малітва Езуса не можа пакінуць ніякіх сумненняў: усе, хто накіроўвае свой позірк да Яго як свайго Збаўцы, належаць да той таямнічай, але такой паспяховай супольнасці з Богам. Мець вечнае жыццё – значыць знаходзіць у Хрысце дар збаўлення, Аўтарам якога з’яўляецца любячы Айцец. Бог стварыў свет. Ствараючы свет, ён кіраваўся бескарыслівай любоўю: прагнуў падзяліцца сваім жыццём. А калі чалавек праз першародны грэх спрабаваў перакрэсліць задумку Стварыцеля, Бог аб’явіў сваю волю ў сваім Сыне, Езусе Хрысце, гатовым не толькі прыйсці на зямлю, але і памерці на крыжы, і ўваскрэснуць, каб паказаць нам, наколькі цэнныя мы для Яго. Трэба ўмець адказаць на гэтую любоў!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.