ГРОДНА
Нядзеля,
16 лютага 2025 года |
VI Велікодная Нядзеля

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму”. †
Ян 14, 15–21
Моц Слова
Чуць словы – яшчэ не значыць разумець іх. Нават калі яны паходзяць ад самога Божага Сына! Нават калі яны адрасаваны Апосталам – найбліжэйшым вучням Езуса. Быць вучнем Езуса і чуць ад Яго самога павучанні і падказкі – яшчэ не гарантыя іх прыняцця і паспяховасці. Найлепшы прыклад гэтага – самі Апосталы. Калі б яны ведалі, аб чым гаворыць Пан Езус, хутчэй за ўсё, яны не пакінулі б Яго ў час выпрабавання. Іуда не здрадзіў бы, а Пётр не казаў бы, што ён не вучань Хрыста і што не ведае Яго. Дык чаму Пан Езус так стараўся растлумачыць справы, якія іх пераўзвышалі? Ці не было ў Яго іншага, больш паспяховага спосабу растлумачыць Апосталам свае планы?
Калі Ён так дзейнічаў, значыць гэтая дарога была больш адпаведнай. Ён звяртаўся да вольнасці сваіх вучняў і да моцы абяцанага Ім Святога Духа. І яшчэ адзін элемент з’яўляецца вырашальным, каб зразумець Яго навуку: паслушэнства, якое абапіраецца на любоў і давер. “Калі вы любіце Мяне, будзеце захоўваць мае запаведзі” – моц Духа і самастойнае рашэнне вучня, заснаванае на даверы Хрысту, вядуць не толькі да разумення Божых планаў, але і робяць здольнымі да ўдзелу ў іх.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.