ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

У Гродне 16–18 мая пройдуць Дыяцэзіяльныя дні моладзі

З жыцця Касцёла

Дыяцэзіяльныя дні мола­дзі бяруць пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладзе Святога Айца Яна Паўла II вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў. Першы з’езд адбыўся ў маі 1993 г., і з той пары штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.
    Сёлетнія XXI Дыяцэ­зіяльныя дні моладзі адбудуцца 16–18 мая 2014 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Маладыя людзі запрашаюцца на іх, каб умацаваць сваю веру, а таксама перажыць прыгожую сустрэчу з Богам і сваімі равеснікамі.
   
    Дэвізам Дзён моладзі будуць словы:
   “Убогія духам маюць доступ да неба”.

   Умовы ўдзелу:
    - узрост ад 15 гадоў;
    - рэлігійныя намеры;
    - наяўнасць адказнага за групу;
    - спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт);
    - сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі;
    - кубак, лыжка і міска;
    - асабісты ўзнос 20 000 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).
   
    Падчас удзелу ў сустрэчы можна будзе зрабіць прэзентацыю сваёй групы. Прэзентацыя павінна быць падрыхтавана максімальна на 5-7 хвілін і мець характар адказу на пытанне: “Што сёння значыць быць убогім у духу?” Паведаміць аб удзеле групы неабходна да 11 мая:
    - у Гродне кс. Антонію Грэмзу (80152-74-00-73, маб. тэл.: 8029-63-24-373);
    - у Лідзе кс. Уладзіславу Сурвілу (маб. тэл.: 8029-86-75-516).
   
    Прыезд і ад’езд уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком. З чыгуначнага вакзала і аўтавакзала:
    - гарадскім аўтобусам № 16 (да прыпынку вул. Кабяка каля гіпермаркета “АЛМІ”);
    - гарадскімі аўтобусамі № 1, 2, 37, 42, 47 і тралейбусам № 6 (да прыпынку пр. Кляцкова, далей пешшу ў напрамку касцёла).

 

Праграма

    Пятніца, 16 мая
    15.00 – рэгістрацыя і рассяленне;
    18.30 – прывітанне ўдзель­нікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    19.00 – святая Імша;
    20.00 – вячэра;
    20.40 – канферэнцыя “Шчас­лівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае”;
    21.10 – канцэрт;
    22.45 – вячэрняя малітва і бласлаўленне.
   
    Субота, 17 мая
    9.00 – ранішнія малітвы;
    9.30 – катэхезы ў катэхезах (Святыя нашай зямлі атрымалі доступ да неба. Асноўныя рысы духоўнасці і прыклады да пераймання: св. Ядзвіга, св. Казімір, св. Максімільян Марыя Кольбэ, бл. Мар’яна Бярнацкая, бл. сёстры назарэтанкі мучаніцы, бл. ксёндз Генрых Глябовіч, бл. ксёндз Міхал Сапоцька, бл. сястра Цэліна Бажэнцкая);
    11.00 – вынікі катэхез;
    12.00 – святая Імша;
    13.30 – абед;
    15.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    15.15 – прэзентацыя мола-дзевых груп і размова з цікавымі людзьмі;
    18.00 – вячэра;
    19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамант пакаяння. “Божае Валадарства сярод нас” – абрад бласлаўлення “сейбітаў Божага Валадарства”;
    21.00 – канцэрт;
    22.45 – вячэрняя малітва і бласлаўленне.
   
    Нядзеля, 18 мая
    9.00 – святая Імша;
    10.30 – канцэрт праслаў­лення. Заканчэнне і рассыланне веснікаў Божага Валадарства.
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.