ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка
2024 года
 

V Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Прыйшоўшы, Езус даведаўся, што Лазар ужо чатыры дні ў магіле. Бэтанія была блізка ад Ерузалема, каля пятнаццаці стадыяў. Многія з юдэяў прыйшлі да Марты і Марыі, каб суцешыць іх у смутку па браце. Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. Тады Марта сказала Езусу: “Пане, калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой! Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе”. Езус сказаў ёй: “Уваскрэсне брат твой”. Марта сказала Яму: “Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрашэння ў апошні дзень”. Езус сказаў ёй: “Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта?”. Яна адказала Яму: “Так, Пане. Я веру, што Ты Месія, Сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет”. Сказаўшы гэта, пайшла і паклікала сваю сястру Марыю, сказаўшы патаемна: “Настаўнік тут, Ён кліча цябе”. Калі яна пачула гэта, устала хутка і пайшла да Яго. Езус яшчэ не ўвайшоў у вёску, але заставаўся на тым месцы, дзе Яго сустрэла Марта. Юдэі, якія былі з ёю ў доме і суцяшалі яе, убачылі, што Марыя хутка ўстала і выйшла, і пайшлі за ёю, думаючы, што яна ідзе да магілы, каб там плакаць. Калі Марыя прыйшла туды, дзе быў Езус, і ўбачыла Яго, яна ўпала да ног Ягоных і сказала Яму: “Пане, калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой!”. Тады Езус, убачыўшы, што яна плача і што плачуць юдэі, якія прыйшлі разам з ёю, сам глыбока ўзрушыўся і ўсхваляваўся ды сказаў: “Дзе вы паклалі яго?”. І адказалі: “Пане, ідзі і паглядзі”. Езус заплакаў. Юдэі ж казалі: “Глядзі, як Ён любіў яго!”. А некаторыя з іх сказалі: “Ці не мог Ён, які адкрыў вочы сляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?”. Езус жа, ізноў глыбока ўзрушаны, ідзе да магілы. Была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй. Сказаў Езус: “Адсуньце камень!”. Сястра памерлага, Марта, кажа Яму: “Пане, ужо смярдзіць, бо чацвёрты дзень, як памёр!”. Езус сказаў ёй: “Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?”. Тады адсунулі камень. А Езус узняў вочы ўгару і сказаў: “Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне. Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне. Але сказаў дзеля натоўпу, які стаіць вакол, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне”. І, сказаўшы гэта, крыкнуў моцным голасам: “Лазар, выйдзі вонкі!”.

Ян 11, 17–43


Прадказанне Вялікадня
   Гэта было патрасенне. Так, Езус уваскрашаў памерлых, але не пасля столькіх дзён! Бедны Лазар павінен быў яшчэ адзін раз памерці. А да гэтага яму не давалі спакою фарысеі. Езус меў права чакаць гэтага ад сябра. Лазар быў патрэбны як сведка Яго Божай моцы. Кожны з нас, паўстаючы з граху, сведчыць аб Яго Уваскрасенні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  78

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.