ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

2 лютага 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа.
Вернікі з Перстуні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў перасылаем свае сардэчныя віншаванні і пажаданні ўсяго самага найлепшага. Няхай Пан адкрые перад Вамі новыя гарызонты, каб Вы засцерагалі свет, які прагне святла, любові і праўды, каб былі соллю зямлі і святлом свету. Святы Юзаф няхай дапамагае Вам кожны дзень, а Маці Божая засцерагае ад усялякага зла.
“Маргарытка” з пар. Беняконі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці аберагае Вас кожны дзень, святы Заступнік няхай няспынна ўзносіць свае малітвы за Вас да Бога, Дух Святы адорвае сваімі дарамі, а Пан Бог, які адарыў Вас паўнатой святарства, няхай няспынна Вас бласлаўляе.
Парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў складаем самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення на дарозе біскупскай паслугі, няспыннай апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена супакоем і радасцю, а побач будуць людзі, гатовыя ў кожную хвіліну прыйсці на дапамогу.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і Кола жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, дабрыні і зычлівасці ад людзей, якія знаходзяцца побач.
Сям’я Заяц
◊◊◊
Любімаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая штодзённа ахінае Цябе сваёй пяшчотай і цеплынёй, а добры Бог шчодра адорвае сваімі дарамі.
Бацькі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды свята Маці Божай Грамнічнай ад усяго сэрца дзякуем за мудрыя павучанні на кожнай св. Імшы і за добрасумленную службу Богу і людзям. Мы цешымся Вашай дабрынёй і чулымі адносінамі да нямоглых і хворых, стойкасцю ў духоўным выхаванні парафіян рознага ўзросту, пяшчотнасцю, якая асвятляе шлях да Бога і навяртае да веры дзяцей і моладзь.
    Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, сонца, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне, а міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі. У сваіх малітвах мы дзякуем за тое, што Вы ў нас ёсць.
Удзячныя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у в. Трабы і Касцёльны камітэт
◊◊◊
Каханых Сясцёр Агнешку і Ганну з нагоды свята Маці Божай Грамнічнай сардэчна віншуем і жадаем здароўя, шчасця, цярплівасці і сіл у службе Богу і людзям. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці, а побач будуць добразычлівыя людзі.
З малітвай удзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды Дня нараджэння перасылаю найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага сэрца і адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаю апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а жыццё няхай будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Поспехаў у навуцы і ў дасягненні пастаўленых мэт! Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Дзякуй Вам за добрае сэрца і малітву.
Галіна з Гродна
◊◊◊
Дарагой Яніне Паўлюкевіч з в. Пяскі з нагоды юбілею 80-годдзя ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, мноства ласкаў ад Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Сям’я Богдан
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу ад усяго сэрца дзякуем за прыгожы прыклад веры, мудрасць, добрае сэрца і любоў да бліжняга. Няхай Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя адораць Вас сваімі ласкамі і здароўем. Шчасці Божа!
Бабуля з праўнучкаю Воленькаю з лідскай Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, сілы, радасці і стойкасці. Няхай Святы Дух, Пан Езус і Найсвяцейшая Маці дапамагаюць Вам у будаўніцтве касцёла і апекуюцца Вамі кожны дзень.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Ваша св. Заступніца прытуліць Вас да свайго святога сэрца і адорыць здароўем на доўгія гады жыцця, каб Вы маглі служыць Богу і людзям. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы вялі нашых дзяцей да Бога. Заўсёды памятаем пра Вас у малітве.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Імянін жадаем усяго найлепшага. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас здароўем і сваім бласлаўленнем, Маці Божая Вастрабрамская няхай возьме пад сваю апеку і адорыць радасцю і спакоем, а міласэрны Бог няхай блаславіць Вашу маму за сына святара.
Парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: апекі Маці Божай Вастрабрамскай, святла Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана.
    Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, клопат пра кожнага з нас і цудоўную навуку.
З памяццю ў малітве ўдзячныя парафіяне з касцёла ў Казловічах
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і прыгожага плёну на ніве Пана. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны і няхай ён прывядзе Вас да Нябеснага Валадарства.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Францішка Асізскага. Няхай добры Бог асвячае сваёй ласкай, адорвае добрым здароўем у штодзённай працы. Ад усяго сэрца дзякуем за поўную аддачу службе Богу і людзям, добрую ўсмешку і чулае сэрца.
З малітвай і павагай парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, шчасця, шмат Божых ласкаў, радасці на кожны дзень жыцця і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вернікі з в. Раготна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.