ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У той час Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: “Гэта мне трэба ад Цябе прымаць хрост, а Ты прыходзіш да мяне?”
    Сказаў яму Езус у адказ: “Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва”. Тады Ян уступіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І голас з неба прамовіў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў”.

Мц 3, 13–17


Тут неабходна глыбокая змена
   Перажываючы радасць Божага Нараджэння, мы адчуваем асаблівую прысутнасць Бога ў нашым жыцці.
   Вельмі пазітыўным фактам з’яўляецца тое, што сярод католікаў сакрамант св. хросту карыстаецца вялікай пашанай. Усе бацькі, якія радуюцца новаму патомству, выношваюць глыбокае жаданне ахрысціць сваё дзіця. Цяжка сабе ўявіць, каб было інакш. Складанасці пачынаюцца потым, а бяруцца яны з адсутнасці зацікаўленасці вынікамі хросту – развіццём веры ў сэрцы маладога чалавека. Адкуль паходзяць гэтыя праблемы? Можна рызыкнуць і адказаць: з адсутнасці зацікаўленасці бацькоў развіццём уласнай веры. Звычайна яна затрымліваецца на ўзроўні ведаў, неабходных для Першай св. Камуніі.
    Давайце прыгледзімся да сцэны з Евангелля. Хрыстос прыняў хрост разам з іншымі людзьмі, якія жадалі змяніць сваё жыццё пакаяннем. Апрача св. Яна ніхто не ведаў, што Езус з’яўляецца Божым Сынам і што гэта Ён знішчыць грахі свету. Давайце звернем увагу на вынікі Янавага хросту, прынятыя Езусам: Ён быў салідарны з грэшнікамі ажно да драмы крыжа, ажно да паўстання з памерлых. Наколькі хрост у Ярдане быў знакам пакаяння і перамены жыцця, настолькі хрост як сакрамант знішчае першародны грэх і дае нам вечнае жыццё!
    Наколькі нам, звычайным католікам, хопіць настойлівасці ў выкананні абавязкаў, якія выплываюць са святога хросту, устаноўленага Езусам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.