ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Бог хапае нас за сэрца, каб мы змянілі сваё жыццё

З жыцця Касцёла

Перад распачаццем Эўхарыстыі ва ўрачыстай працэсіі была ўнесена фігурка Дзіцятка Езус і пакладзена ў стайніВось зноў надышла вялікая і святая ноч Божага Нараджэння. Сёння нарадзіўся Езус. Той самы, які з Айца нараджаецца заўсёды, з Маці нарадзіўся толькі адзін раз, а ў нашых сэрцах можа нараджацца часта. Надышоў чаканы час, да якога мы рыхтаваліся праз увесь Адвэнт. [...]
    Нашу сённяшнюю сустрэчу мы распачалі дома з вігілійнай вячэры, якую мы перажывалі разам з блізкімі нам людзьмі. Дарагія Браты і Сёстры! Як птушкі ў свае гнёзды, людзі з розных бакоў вярнуліся гэтым вечарам у свае родныя дамы, вярнуліся, каб паламацца аплаткай, прабачыць адзін аднаму крыўды, каб прыгадаць сваіх памерлых, якіх ужо няма з намі пры вігілійным стале, каб пажадаць адзін аднаму найважнейшага – збаўлення, а на дадатак таксама здароўя, поспехаў, радасці, супакою, і таго, каб дачакацца наступных свят Божага Нараджэння.
Ушаноўваючы чарговую гадавіну нараджэння Збаўцы, як Яго паслядоўнікі мы заахвочваем адзін аднаго, кажучы: “Хадзем у Бэтлеем, каб убачыць Слова, якое стала целам”. І вось, мы стаім у Катэдры перад Бэтлеемскай стайняй, каб адараваць Адкупіцеля. Марыя пазірае на Дзіцятка, у Якім да нас набліжаецца сам Бог. Пры яслях мы паўтараем словы псалма: “Шукаю, о Пане, Твайго аблічча”. Мы адароўваем Езуса, Божага Сына, маленькага і безабароннага”.
    Як жа адрозніваецца гэты вобраз ад іншых, тыповых уяўленняў аб Богу. Праўду кажучы, у кожнай рэлігіі Бог – гэта хтосьці далёкі і вялікі, магутны і недасягальны, той, хто абуджае жудасць і страх. Нованароджаны Езус Хрыстус аб’яўляе нам новае аблічча Бога, поўнае дабрыні, любові, убогасці і пакоры. Ён не хоча змяняць свет насіллем, сілай і страхам, Ён выбірае дабрыню, цярплівасць і пакору. Ён хоча схапіць нас за сэрцы, каб мы, гледзячы на Божае Дзіця, змянілі нашае мысленне, наш погляд на Бога, на свет, на іншых людзей. Ён хоча, каб мы зразумелі, што дабрыня, цішыня, чуллівасць і пакора не з’яўляюцца адзнакамі слабасці, што гэта адзнакі велічы Бога, які нікога ні да чаго не хоча прымушаць. У Езусе Хрысце мы бачым аблічча Бога, які стаў адным з нас, прыйшоў на гэты свет, каб аб’явіць нам сваю любоў і навучыць нас дзяліцца ёй з іншым чалавекам. [...]”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.