ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Слова для Жыцця (61)

Хрысціянская радасць, падобна надзеі, мае свой фундамент у вернасці Богу, ва ўпэўненасці, што Ён заўсёды стрымлівае свае абяцанні. Прарок Ісая павучае тых, хто згубіў дарогу і стаў маладушным, не здольны паверыць у Божую вернасць. Збаўленне не спазняецца і Пан прыбывае ў іх жыццё. Тыя, хто сустрэў Езуса на сваёй дарозе, адчуваюць у сэрцы спакой і радасць, якіх ніхто і нішто не можа іх пазбавіць. Нашай радасцю з’яўляецца Хрыстос, Яго верная і бясконцая любоў! Таму калі хрысціянін становіцца сумным, гэта значыць, што Ён аддаліўся ад Езуса. Аднак тады не трэба пакідаць яго аднаго! Мы павінны маліцца за яго і дазволіць яму адчуць цяпло супольнасці.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 15.12.2013 г. †

Для вас лягчэй, чым для нас, зразумець таямніцу Адвэнту, таму што вы перажылі гэтае выгнанне, адчулі яго на ўласнай скуры і па сённяшні дзень яшчэ маеце ўспамін пра гэта. І вы змаглі бачыць нараджэнне Дзіцяці, якое вярнулася на вашу зямлю. Вы бачылі Божае Нараджэнне, бачылі зорнае неба, анёлаў, якія спявалі: “хвала, хвала, алелюя”. Вы бачылі пастыраў, тых, якія здалёк вярталіся ва ўлонне Касцёла, які абдымае кожнага, як маці. Вы бачылі, як сталыя людзі са слабымі нагамі атрымалі моц і пачалі крочыць упэўнена, як маладыя.
І зараз, у гэты год, Хрыстос яшчэ раз нараджаецца між намі. Ён нараджаецца ў гэтым касцёле, так упрыгожаным, і ў вашых сэрцах, якія не згубілі здольнасць здзіўляцца таму, што адбываецца. Бог прыходзіць і стукае ў дзверы вашых сэрцаў, каб магчы ўвайсці ў іх, магчы ўвайсці ў вашыя дамы. І вы, якія чакалі шмат гадоў, вы з’яўляецеся сынамі і дочкамі Адвэнту. Вы чакалі і, нарэшце, адчулі, як робяцца моцнымі вашыя ногі.
Урывак з гаміліі падчас урачыстай св. Імшы ў парафіі св. Юзафа ў Маладзечне, 15.12.2013 г.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.