ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

24 лістапада 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Заўсёды будзьце для нас прыкладам моцнай веры і пабожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа.
Ружа св. Максімільяна са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, поспехаў, а таксама сіл і стойкасці на шляху святарскай паслугі, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Мы ад усяго сэрца ўдзячны Пану Богу і ксяндзу біскупу Аляксандру за тое, што Вы выконваеце сваю паслугу ў нашай парафіі, а таксама прагнем, каб Вы як мага даўжэй заставаліся з намі.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Бог Усемагутны, які ўказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за шчырыя малітвы, мудрыя казанні, прыклад пабожнасці і ўсе намаганні, якія Вы штодзённа прыкладваеце, клапоцячыся аб пабудове Божага дома. Няхай усмешка ніколі не гасне на Вашым твары. Мы ўдзячныя Богу за такога святара.
З павагай вернікі з в. Каробчыцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай здароўе, шчасце і радасць заўсёды госцяць у Вашым доме, а ўсё, што не ад Бога, няхай ніколі не здолее прабіць сцяну веры і надзеі. Шчасці Божа.
Кола жывога Ружанца, Ружа МБ Тракельскай з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння моцнага здароўя, сіл, стойкасці, душэўнага супакою, штодзённай радасці ад выконваемай паслугі, а таксама шчодрых Божых дароў і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі
жадае парафіянка Валянціна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы з намі, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, шчырых і верных людзей, вялікай Божай ласкі і няспыннай апекі Марыі Панны на пачэсным шляху служэння Богу і людзям. Жадаем Вам такой моцнай веры, як самы вялікі алмаз, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонейка, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет.
    Няхай Ваша сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць людзям Божае слова, а добры Бог няхай аддзячыць за нястомную працу на карысць нашай парафіі.
З малітвай і павагай вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай Тракельскай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае Вас сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Алёна і Марына з парафіі Жалудок
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, здароўя на доўгія гады, няспыннай радасці і добразычлівых людзей побач. Дзякуем Вам за поўную аддачу службе Богу і людзям, за добрую ўсмешку і чулае сэрца. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая Успамога Хрысціян ахіне плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Парафіяне, моладзь і дзеці са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму спадару арганісту Чэславу Жых з нагоды 50-годдзя жадаем радасці, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, поспехаў у працы і ў жыцці, здзяйснення мар, душэўнага супакою, шчырых і адкрытых людзей на Вашым шляху. Дзякуем за Ваш цудоўны голас і прыгожую музыку. Няхай Маці Божая ахінае Вас і Вашу сям’ю сваім мацярынскім плашчом, Пан Бог няхай адорвае Вас сваімі ласкамі, а Дух Святы вядзе праз усё жыццё.
Парафіяне і касцёльны хор са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным арганістам Юрыю Спірыдовічу, Чэславу і Іне Жых з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі жадаем шмат здароўя, аптымізму, радасці, усіх Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваша прыгожая музыка і спеў узносяць нашыя думкі і сэрцы да Бога, а св. Цэцылія няхай няспынна Вамі апекуецца і вядзе па жыцці.
Удзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, радасці, поспехаў ва ўсім, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Парафіяне з Малой Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай ніколі не згасне запал абвяшчэння Божага слова, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашае сэрца. Шчасці Божа.
Удзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Андрэю Лысаму і айцу Андрэю Жылевічу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай Ваша святарская паслуга прыносіць шчодры плён і будзе дапамогай вернікам на дарозе ў Нябеснае Валадарства.
Вернікі з вёсак Караліно, Дабравольшчына, Тарусічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды надыходзячага дня св. Заступніка перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою. Дзякуем Вам за шчырую малітву і ахвярную працу, а Вашай маме – за сына святара.
Францішканскі Ордэн Свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і кола Жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пацыне з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, стойкасці на нялёгкім святарскім шляху і ўсіх Божых ласкаў.
    Мы заўсёды памятаем аб Вашай самаахвярнасці і ўсіх намаганнях, якія Вы прыкладвалі да будаўніцтва нашага касцёла. Няхай Маці Божая заступаецца за Вас у кожную хвіліну жыцця.
З памяццю ў малітве вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Шаноўнай сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая Кангрэгацкая атуліць Вас сваім плашчом і адорыць усімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і радаваць усіх сваёй усмешкай. Шчасці Божа.
Парафіяне з Поразава і Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя. Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая няхай абараняе сваёй мацярынскай любоўю і атуляе сваёй апекай. Дзякуем Вам за шчырую малітву, мудрыя парады, за цярплівасць і добразычлівасць да людзей.
З малітвай вернікі з парафіі Луконіца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевiчу з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем шмат Божых ласкаў, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыi, дароў Святога Духа, апекі св. Заступніка, здароўя, моцнай веры. Няхай душэўны супакой, радасць і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад Бога на святарскім шляху, моцнага здароўя і апекі Маці Божай Міласэрнасці і св. Заступніка. Дзякуем Вам за фарміраванне нашых душ і спрыянне чуласці нашых цел, за тлумачэнне Божага слова, якое мы штодзённа можам слухаць.
З малітоўнай памяццю вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу, капелану Саюза сібіракоў пры СПБ, з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, а таксама здароўя, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху. Дзякуем Вам за памяркоўнасць, добрыя словы і апеку!
Удзячныя Сібіракі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Стапыру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, апекі Найсвяцейшай Маці, бласлаўлення і дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвятляе Ваш жыццёвы шлях, каб з Вашымі казаннямі і дапамогай мы маглі ратаваць і радаваць нашыя душы, вучыцца і вучыць дзяцей быць спагадлівымі і міласэрнымі, з Богам ісці праз усё сваё жыццё і заўсёды адчуваць сябе часткай Паўсюднага Касцёла. Мы дзякуем Вам за Вашы залатыя рукі, старанні, за ўсё, што зроблена ў нашай парафіі за 22 гады Вашага служэння. Заўсёды памятаем Вас у сваіх малітвах.
З удзячнасцю парафіяне з горада Бярозаўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Роўба з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, а таксама няспыннай дапамогі св. Заступніка. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён на ніве Пана і будзе дапамогай для нас у дарозе да святасці. Няхай усмешка ніколі не знікае з Вашага твару, а радасць і дабрыня заўсёды госцяць у сэрцы. Шчасці Божа.
Касцёльны камітэт з парафіі Вавёрка
◊◊◊
Шаноўным сёстрам Людміле і Гражыне з нагоды свята Хрыста – Валадара Сусвету жадаем усіх дароў ад нашага Пана і няспыннай дапамогі Святога Духа. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божай любоўю, радасцю, усмешкамі і надзеяй. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач.
Касцёльны камітэт з парафіі Вавёрка
◊◊◊
Паважаным айцам Андрэю Ядкоўскаму і Андрэю Врублеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама моцнага здароўя, шмат сіл, стойкасці і радасці ад таго, што Вы крочыце па Божай дарозе да святасці.
    Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя няхай прытуляе Вас да свайго сэрца! Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за працу, самаадданасць і прыклад глыбокай веры!
Вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Дзевятоўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Імwянін складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, самых радасных хвілін, апекі Марыі, Маці Святароў, і Твайго Заступніка, дароў Святога Духа і здароўя, шмат нагод для радасці, а таксама стойкасці на святарскім шляху.
Мама, бабуля, Антон і родныя

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.