ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (13)

Варта ведаць

Евангелізаваць Амазонію
   З 28 па 31 кастрычніка ў Манаусе (бразільскі штат Амазонас) адбывалася сустрэча на тэму евангелізацыі ў рэгіёне Амазоніі. Гэтую сустрэчу арганізавала Нацыя­нальная Канферэнцыя Біскупаў Бразіліі. Гэта першая такая падзея ў гісторыі мясцовага Касцёла.
    Падчас гэтай сустрэчы ўдзельнікі дыскутавалі на тэму грамадскіх, рэлігійных, палітычных, эканамічных і культурных рэалій гэтага рэгіёна. Стараліся таксама звярнуць увагу на ўклад каталіцкага Касцёла ў абарону жыцця і прамоцыю жыхароў Амазоніі. Кардынал Клаўдыа Хумес, старшыня камісіі епіскапата па справах Амазоніі, спытаўся: “Як мы сёння адказваем на заклікі Амазонніі?”. А таксама іерарх прыгадаў словы папы Францішка аб тым, што Амазонія з’яўляецца рашаючым экзаменам для будучыні Касцёла. Неабходна рызыкаваць і ісці наперад, бо інакш мы заблукаем. Амазонія займае 5 млн км² (61% усёй тэрыторыі Бразіліі), у гэтым рэгіёне жыве 24 мільёны чалавек.

Ватыканскае радыё



   Ватыкан будзе гуляць у крыкет 
    У Ватыкане адбылася прэзентацыя Клуба св. Пятра па гульні ў крыкет. Ён узнік па ініцыятыве Папскай Рады па справах культуры супольна з консульствам Аўстраліі ў Апостальскай Сталіцы. Каманда складаецца з ксяндзоў, што паходзяць з Індыі, Англіі, Ірландыі і Аўстраліі.
    Падчас прэзентацыі каманды аўстралійскі консул сказаў, што гэтая каманда павінна дапамагаць экуменічным і дзяржаўным адносінам. Каманда будзе знахо­дзіцца ў падпарадкаванні Папскай Рады па справах культуры, старшынёй якой з’яўляецца кард. Місхаром Санчэс дэ Тока. Многія біскупы і кардыналы ўжо выказалі сваю падтрымку гэтаму праекту і камандзе, адна з мэт якой – даць сведчанне маральна-этычнага вымярэння спорту.

Ватыканскае радыё



   Магчыма сустрэча Прэзідэнта Расіі з Папам 
    Як падае італьянскае агенцтва “Ansa”, дапускаецца, што Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Расіі прыме ўдзел у італьянска-расійскай сустрэчы, якая павінна адбыцца ў канцы лістапада ў Трыесце. Чакаецца, што Пуцін накіруецца ў Рым на размову з італьянскімі кіраўнікамі. Прадстаўнік Крамля сцвердзіў, што праграма візіту яшчэ не вызначана і пакуль што нельга сказаць, ці дойдзе да такой сустрэчы, аднак дапускаецца, што яна магчымая.

Gosc.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.