ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Малітва пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

12 кастрычніка была зладжана супольная малітва, арганізаваная душпастарствам студэнцкай моладзі Гродна “OPEN” у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Дэвізам малітоўнай сустрэчы былі словы: “Няхай Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфуе”
Незвычайная малі­тоўная сустрэча сабрала ў пабрыгіцкім касцёле каля 80-ці маладых вернікаў з розных парафій Гродна на супольную малітву праз скайп. Да іх далучылася таксама моладзь з Бераставіцы, Іўя, Ліды, і Астраўца. Падчас інтэрнэт-малітвы каталіцкая моладзь малілася за Святога Айца Францішка, ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і ў асабістых інтэнцыях. На пачатку кожнай таямніцы ўдзельнікі малітвы праз скайп распавядалі пра тое, што ў іх жыцці азначае ружанцовая малітва, разважалі не толькі пра жыццё Езуса і Марыі, але і пра сваё.
Бласлаўлёны Ян Павел II некалі сказаў, што святы Ружанец – гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых – Марыі, Маці і Вобраза Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканы ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.
    Сваёй прысутнасцю на малі­тве праз скайп моладзь не толькі пацвердзіла важнасць гэтых слоў, але на сваім прыкладзе засведчыла пра тое, што Ружанец – гэта сапраўдны скарб у жыцці Касцёла, гэта малітва, якая мае вялікую моц, яднае сэрцы вернікаў, будуе хрысціянскую супольнасць і з’яўляецца найлепшай зброяй у барацьбе са злом.
    – Сёння мы ўсе дзякуем Богу за тое, што Ружанец аб’яднаў столькі вернікаў дыяцэзіі, мы будзем маліцца аб тым, каб наша супольнасць павялічвалася і развівалася, і спадзяёмся, што ў наступным годзе да супольнай малітвы далучыцца яшчэ больш чалавек, – падкрэслілі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы праз скайп. – Сапраўды, варта адкласці ў бок другасныя справы і знайсці вольную хвіліну, каб памаліцца на ружанцы.
    Пасля заканчэння ружанцовай малітвы моладзь духоўна злучылася з вернікамі з розных краін свету ў малітоўным чуванні, якое было арганізавана Святым Айцом Францішкам у межах Міжнароднага Марыйнага дня.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.