ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (12)

Варта ведаць

Супраць сумлення
   Французскія мэры не маюць права адмовіць у заключэнні сужэнства асобам аднаго полу. Гэта абвясціла найвышэйшая судовая інстанцыя ў Францыі – Канстытуцыйная рада. У адказ на гэта 20 тысяч мэраў падпісалі петыцыю, у якой яны патрабуюць прадаставіць ім права дзейнічаць згодна з сумленнем. Такое права маюць, напрыклад, прадстаўнікі многіх іншых прафесій: урачы, адвакаты, суддзі. Міністр унутраных спраў адказаў, што за адмову ўдзяліць шлюб гомасексуальным парам мэрам пагражае 5 гадоў пазбаўлення свабоды і 75 тысяч еўра штрафу.
    Варта прыгадаць, што Прэзідэнт Франсуа Оланд раней абяцаў мэрам, што ніхто не будзе прымушаць іх удзельнічаць у заключэнні аднаполых шлюбаў. Аднак мэры не здаюцца і абяцаюць, што накіруюць петыцыю ў Еўрапейскі трыбунал па правах чалавека.

Ватыканскае радыё



   Адмовіцца ад улады ў знак пратэсту супраць абортаў  
    Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа абвясціў, што адмовіцца ад сваёй пасады, калі кангрэс краіны легалізуе аборт у межах рэформы крымінальнага кодэкса. Тэрмін паўнамоцтваў Прэзі­дэнта заканчваецца ў 2017 годзе, але Рафаэль Вінсэнтэ Карэа Дэльгада лічыць сябе левым палітыкам, гуманістам і католікам. Ён быў выбраны ў 2013 годзе большасцю галасоў жыхароў Эквадора. У інтэрв’ю на тэлебачанні ён паведаміў, што некаторыя члены яго кааліцыі выказваюцца на карысць легалізацыі абортаў, нягледзячы на тое, што ведаюць пазіцыю Прэзідэнта, які дакладна акрэсліў сваю думку на гэтую тэму.

catholicnews.org.ua



   Звыш двух мільёнаў вернікаў у працэсіі 
    У паўночнай Бразіліі, у Бэлем, адбылася 221-я працэсія ў гонар Панны з Назарэта. Незвычайнасць гэтай працэсіі заключалася ў тым, што ў ёй прымала ўдзел звыш двух мільёнаў вернікаў. У сёлетнім святкаванні ўдзельнічаў таксама прадстаўнік Святога Айца кард. Тарчызіа Бертонэ, праз якога Папа перадаў спецыяльнае пасланне для вернікаў разам з апостальскім бласлаўленнем. Своеасаблівым феноменам працэсіі з’яўляецца доўгая вяроўка, прычэпленая да трона, на якім стаіць фігура Маці Божай. Гэта звязана з тым, што некалі падчас праліўных дажджоў дарога стала балотам, праз якое цягнулі фігуру, і гэты звычай застаўся да сённяшняга дня. Для пілігрымаў з’яўляецца гонарам магчымасць трымацца за гэтую вяроўку. Кожны год да Маці Божай у штаце Пара прыбывае ўсё больш пілігрымаў з краіны і з замежжа.

 www.credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.