ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Жанчына кажа Езусу: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца”. Кажа ёй Езус: “Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце. Мы пакланяемся таму, каго ведаем, бо збаўленне – ад юдэяў. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. I такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе”.

Ян 4, 19-24


Скарб супольнасці
   Бясспрэчна, святыня з’яўляецца самай вялікай каштоўнасцю для кожнай супольнасці вернікаў. Ці будзе гэта цудоўны архітэктурны аб’ект, ці проста сціплы драўляны касцёл, ён заўсёды з’яўляецца скарбам для парафіі. Звычайна будаваны вялізнымі намаганнямі, акружаны клопатам, часта нават ратаваны з розных небяспек, ахоўваемы ад ворагаў, прасякнуты малітвамі пакаленняў, якія прыносілі да яго парога свае радасці і драмы, ён быў, ёсць і застанецца для кожнага пастаяннай кропкай адліку ў справах, што датычацца не толькі зямнога жыцця. Таму не выпадкова, што для захавання свайго касцёла, для яго выратавання людзі гатовыя былі панесці вялікія ахвяры, а часам рызыкаваць жыццём.
    У нашых гарадах і вёсках святыня заўсёды з’яўляецца самым пышным будынкам. Калі падчас экскурсій ці пілігрымак мы наведваем новыя месцы, нельга абмінуць касцёл, бо ён з’яўляецца найпрыгажэйшай і найбольш цэннай памяткай мінулага. Дагледжаны касцёл, які грамадзіць у сабе вернікаў, з’яўляецца сведчаннем веры і культуры людзей, якія там жывуць.
    Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла няхай будзе напамінам, што кожны з нас – гэта святыня Святога Духа і мы павінны клапаціцца пра прыгажосць сваёй асобы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.