ГРОДНА
Субота,
08 лютага 2025 года |
Варта ўжо цяпер задумацца над жыццём, каб на небе быць шчаслівым

Калі мы думаем пра сваё асабістае жыццё і жыццё сваіх блізкіх, мы ствараем планы на бліжэйшую будучыню, якія часцей за ўсё звязаны з тым, чым мы займаемся. Калі хтосьці і думае пра смерць ці пра сваё пахаванне, то гэта, хутчэй, старэйшыя людзі, практычна падрыхтаваныя да пахавання: яны маюць сукенку ці касцюм на смерць, абутак і г.д... Яны, безумоўна, ужо былі ў споведзі, калі яны практыкуючыя католікі. Могуць таксама мець месца такія складаныя і незвычайныя сітуацыі, пра якую я прыгадаў вышэй. †
Жыццё праходзіць у кожнага з нас. Засяроджваючыся над сэнсам свайго жыцця, мы пачынаем думаць пра Бога. Такі спосаб мыслення, калі ён пацвярджаецца ўласным жыццём, адорвае аптымізмам на далейшыя гады нашай вандроўкі. Хрысціянскі погляд на сённяшні свет і тое, што ў ім адбываецца, павінен быць намашчаны небам, якое трэба заслужваць на зямлі. Не варта выключаць са сваёй жыццёвай праграмы духоўнае развіццё. Менавіта клопат пра гэтае развіццё засцеражэ нас ад розных сітуацый, якія не заўсёды залежаць ад нас. Мы адказныя адзін за аднаго, а таму варта клапаціцца пра сэрца кожнага чалавека, каб яно было напоўнена дабрынёй і любоўю. У такім сэрцы для Бога заўсёды знойдзецца месца, такое сэрца будзе біцца ў рытме неба. І менавіта такім павінна стаць наша сапраўднае жыццё, да якога нас вядзе рахунак сумлення.
Веруючы чалавек падчас рахунку сумлення задае, напэўна, сабе пытанне: “Ці ўсім сэрцам я люблю Бога больш за ўсё?”. Там, дзе наша вера жывая, мы адчуваем любоў, адчуваем Бога. Такі досвед дае нам надзею на вечнае жыццё, дзякуючы чаму мы адчуваем сябе патрэбнымі тут на зямлі, не марнуем жыцця, разумеем сэнс нашага існавання. У Новым Запавеце святы Павел у Пасланні да рымлян піша: “А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, Які нам дадзены” (Рым 5, 5).
У бліжэйшыя дні мы накіруемся на могілкі да магіл нашых памерлых блізкіх. Ідучы туды, давайце яшчэ раз запытаемся ў сябе пра нашу любоў да Бога. Давайце зробім рахунак сумлення, каб у зямным жыцці нам былі адкрыты гарызонты жыцця вечнага. Збаўленне нашых душ – вось, чым мы заўсёды павінны быць зацікаўлены. Кожны з нас павінен яшчэ раз сказаць сабе і захаваць гэтыя словы ў сваім сэрцы: “Ён увесь мой. Ён памёр за мяне і даў мне неба, Ён думаў пра мяне на крыжы, а цяпер думае пра мяне ў небе і клапоціцца пра тое, што карысна для мяне.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 327 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.