ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (56)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б маглі сказаць смакоўніцы гэтай: «Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», і яна б паслухалася вас” (Лк 17, 6). Зерне гарчыцы вельмі малое, але Езус гаворыць, што дастаткова мець такую веру, малую, але сапраўдную, шчырую, каб здзяйсняць рэчы па-людску немагчымыя, неймаверныя. І гэта праўда! Мы ўсе ведаем людзей простых, пакорных, але з вельмі моцнай верай, якія сапраўды пераносяць горы! Давайце падумаем пра некаторых мам і татаў, якія сутыкаюцца з вельмі складанымі сітуацыямі, або пра некаторых хворых, нават вельмі сур’ёзна хворых, якія дзеляцца душэўным супакоем з тымі, хто прыходзіць іх наведаць. Гэтыя людзі менавіта з-за сваёй веры не хваляцца тым, што робяць, а проста згодна з просьбай Езуса з Евангелля, гавораць: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць” (Лк 17, 10). Як шмат людзей сярод нас маюць гэтую моцную, пакорную веру, якая здзяйсняе так шмат дабра!
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl

Кс. абп Тадэвуш  Кандрусевіч   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Лацінская прыказка кажа: “Qiu non progredit – regredit” – “Хто не ўдасканальваецца, той дэградуе”. У дзяржаве існуюць курсы павышэння кваліфікацыі ў розных галінах гаспадаркі, навукі, культуры і г.д. Падобныя курсы павінны дзейнічаць і ў Касцёле, бо ўсім нам неабходна ўдасканальвацца. Нават калі мы атрымалі добрую катэхетычную фармацыю, веды забываюцца, а ўзровень практыкі не падымаецца. З’яўляюцца таксама новыя тэндэнцыі і накірункі катэхізацыі, і іх неабходна пазнаваць, каб быць здольнымі адказваць на ўсё больш складаныя выклікі часу.
    Адзін студэнт са здзіўленнем вельмі часта бачыў у бібліятэцы знакамітага прафесара, які нешта вывучаў. Аднойчы ён асмеліўся спытаць у прафесара: “Чаму вы, такі знакаміты прафесар, можаце яшчэ навучыцца? Усе вучацца па вашых кнігах, і таму мне не зразумела, навошта вы так шмат часу праводзіце над іншымі кнігамі і часопісамі”. Тады прафесар яму адказаў: “Я не хачу карміць маіх студэнтаў учарашнім пагрэтым абедам, а хачу кожны дзень прыносіць новыя рашэнні; навука развіваецца, і я павінен ісці ў нагу з часам”.
    Мяркую, што гэтая заўвага павінна датычаць кожнага з нас. Менавіта з гэтай мэтай кожны год мы арганізуем катэхетычныя сімпозіумы ці сустрэчы.
Урывак з гаміліі на завяршэнне сустрэчы бацькоў, катэхетаў і настаў-нікаў, паводле catholic.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.