ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XXIX Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: “У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: «Абарані мяне ад праціўніка майго». Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: «Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне»”.
    I сказаў Пан: “Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?”.

Лк 18, 1-8


Вера на кожны дзень і на свята
   Заканчэнне прыпавесці вельмі таямнічае і трывожнае. Адказ на яе мы адсоўваем, апраўдваючыся, што мова Езуса вельмі складаная альбо невядома, што Ён меў на ўвазе. Мы супакойваем сябе: “Пачакаем, паглядзім”. А асноўная думка прыпавесці не пакідае сумненняў: нашыя адносіны з Богам – наша вера – не могуць залежаць ад настрою. Часта можна пачуць: “Я малюся, калі адчуваю неабходнасць”. На шчасце, у Адвэнце і Вялікім посце існуюць рэкалекцыі і звычай прыступаць да споведзі, бо інакш і гэты спосаб выкарыстаць Божую міласэрнасць яшчэ больш грэбаваўся б.
    А на якім узроўні знаходзяцца нашыя веды пра правілы веры, якую мы вызнаём? Часам дзіця ведае катэхізіс лепш, чым малады чалавек, які рыхтуецца да шлюбу. У чым прычына такога становішча? Адказ можа быць толькі адзін: нашы адносіны да Бога разглядаюцца інструментальна і маюць рысы выпадковасці. Мы верым у Бога, бо вераць усе. Але ці належнае месца Пан Бог займае ў маім жыцці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.