ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
100-годдзе святыні ў Зэльве

Парафіяне прымалі шаноўных гасцей: мітрапаліта Варшаўскага кардынала Казіміра Ныча, біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, Правінцыяла ордэна айцоў клярэтынаў а. Кшыштафа Герада, ксяндзоў прэлатаў з Польшчы Міхала Багуту і Казіміра Кульпу, шматлікіх святароў з Гродзенскай дыяцэзіі, манаскіх сясцёр. Мітрапаліт Ныч 3-4 жніўня адправіў дзве святыя Імшы. 4 жніўня адбылася таксама ўрачыстая працэсія па вуліцах Зэльвы і асвячэнне памятнага знака на месцы былога касцёла. †
Па словах пробашча парафіі кс. Яцэка Маркеля, юбілей парафіі святкуецца не адзін ці два дні. Святу папярэднічаў цэлы год малітоўнай і іншай падрыхтоўкі. З лістапада да канца чэрвеня па сем’ях парафіі перэгрынавалі пяць абразоў Вастрабрамскай Божай Маці, якія пробашч прывёз з Вільні, і кожны дзень святар маліўся разам з пяццю сем’ямі каля іх. Таксама зэльвенскія дзеці намалявалі свой родны касцёл і падрыхтавалі інсцэніраванае прадстаўленне аб гісторыі зэльвенскай парафіі і касцёла, якое яны паказалі 3 жніўня парафіянам і гасцям. Падчас Вялікага посту вернікі перажылі місіі, якія падрыхтавалі айцы марыяне.
У сваёй гаміліі падчас урачыстасцей мітрапаліт Ныч падкрэсліў, што ўсе вернікі – гэта дзеці Божыя. “Мы абавязаны нястомна шукаць тое, што ў вышынях, але не адрывацца ад спраў гэтага свету, больш таго – мы павінны глыбока ўкараняцца ў іх. Папа Францішак паўтарае зноў і зноў: мы не супраць спраў гэтага свету, але абавязаны быць яго стражамі”, – зазначыў кардынал. Па яго словах, “касцёл з’яўляецца чымсьці вельмі выключным: адраджаецца хутка, расце высока і заўсёды мае моц дароў для перадачы ўсім пакаленням”. “Я здзіўлены, як хутка і добра вы адраджаеце свой касцёл на працягу толькі аднаго пакалення. Вы захавалі самае дарагое, што паходзіць ад Бога, – глыбокую і трывалую веру. Нягледзячы на праследаванне, касцёл тут заставаўся гатовым выконваць сваё першапачатковае прызначэнне. (...) У 90-я гады нам было да чаго вяртацца: людзі памяталі аб малітве, аб сваім вырастанні з Бога, і ў гэтым вялікая заслуга вашых сем’яў, вашых бацькоў і дзедаў. Сям’я – гэта хатні касцёл, і нішто яе не заменіць ніколі”, – сказаў мітрапаліт.
Кардынал Ныч ад імя ўсіх прысутных падзякаваў Богу за ўсіх будаўнікоў “гэтай цудоўнай святыні ў стылі неаготыкі, якая сваімі ўзнёслымі вежамі паказвае людзям напрамак да Бога”, і наказаў вернікам няспынна клапаціцца не толькі пра будынак, але і пра жывы Касцёл. “Беражыце і шануйце сваю святыню, будуйце на ёй сваю будучыню!”– адзначыў Казімір Ныч.
Падчас урачыстасцей мітрапаліт удзяліў сакрамант канфірмацыі 80-ці маладым парафіянам Зэльвы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.