ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXV Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Казаў Езус сваім вучням: “Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. I паклікаўшы яго, сказаў яму: «Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам». Тады эканом сказаў сам сабе: [...] «Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам». I, паклікаўшы кожнага паасобку даўжнікоў свайго гаспадара, сказаў першаму: «Колькі ты павінен гаспадару майму?» Той сказаў: «Сто кадзяў алею». I сказаў яму: «Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят». Потым другому сказаў: «А ты колькі павінен?» Той сказаў: «Сто кор пшаніцы». I сказаў яму: «Вазьмі сваю распіску і напішы восемдзесят». I пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення. I Я кажу вам: «Здабывайце сяброў сабе несправядлівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры. Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў нікчэмнай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? I калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне»”.

Лк 16, 1-13


Дабрачынная адлегласць
   Гэта не заахвочванне да нядобра­сумленнасці. Гэтыя словы з’яўляюцца хутчэй пахвалой карыснай адлегласці да матэрыяльных каштоўнасцей. “Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў?” – пытаецца Святое Пісанне. Кожная маёмасць павінна саступіць месца канчатковай мэце чалавека; мы нічога не забяром з сабой, калі нам прыйдзецца развітацца са светам. Усё належыць нам, а мы належым Богу. Надзвычайным глупствам была б змена гэтага парадку. Менавіта ў гэтым сэнсе трэба разумець перасцярогу Езуса.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.