ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
28 ліпеня 2013 года
◊◊◊
![]() З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
|
◊◊◊
Паважанаму кс. пробашчу Віктару Велівісу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Сасноўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу, а таксама шаноўным спадарыні Ганне Стэцкевіч і спадарам Юзафу Коласу і Станіславу Чыпіліндзе ад усяго сэрца дзякуем за аказаны клопат у пілігрымцы ў Тракелі. Няхай Найсвяцейшая Маці, Каралева Гродзенскай дыяцэзіі, апекуецца Вамі. Аддзяч, Божа!
Пілігрымы з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, а таксама сталай апекі Маці Божай Тройчы Цудоўнай і св. Заступніка. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі цудоўнымі дарамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкай святарскай паслугі. Жадаем Вам, каб здароўе ніколі не падводзіла, усмешка заўсёды гасціла на твары, мары здзяйсняліся, а побач былі толькі добразычлівыя людзі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, шчасцем, верай, любоўю і надзеяй. Шчасці Божа.
З павагай і малітвай моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанай сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас. Няхай агонь любові Святога Духа, што блішчыць у Вашым сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за тое, што Вы дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з надзеяй, верай і любоўю.
З павагай і малітвай сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе Вашы планы і намеры здзяйсняюцца з дапамогай Бога і св. Заступніка.
Удзячныя парафіяне з пар. Раготна
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары, і за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
З павагай моладзь з Дзятлава
◊◊◊
![]() Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
![]() удзячныя парафіяне з Макараўцаў, кс. Павел Беланос і кс. Вячаслаў Матукевіч з сям’ёй
◊◊◊
![]() Парафіяне з пар. бл. Яна Паўла II у Смаргоні
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.