ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Ці можа самагубца разлічваць на збаўленне?

Задай пытанне

Можна вельмі часта пачуць гэтае пытанне, але мы не можам атрымаць дакладны адказ на яго. У першую чаргу таму, што акт маральнай тэалогіі адрозніваецца ад акту канкрэтнага чалавека. Акт – гэта дзейнасць, якая не мае дачынення да канкрэтнага чалавека, у дадзеным выпадку – самагубцы. Згодна з вучэннем Касцёла, самагубства – гэта грэх супраць 5 Божай запаведзі: “Не забівай”. Чалавек, учыніўшы самагубства, забівае сябе і гэтым ускладае на сябе смяротны грэх. Паміраючы ў смяротным граху, ён асуджае сябе на пекла. Гэтае меркаванне змянілася ў сувязі з адкрыццём у галіне прасвядомасці самагубцаў.
    Даследаванні ў галіне псіхалогіі выявілі, што большасць самагубцаў у момант гэтага дзеяння не ўсведамляюць, што робяць, знаходзяцца ў вялікай пачуццёвай дэпрэсіі і ў такім стане не могуць адказваць за ўчыненае. Здаровы чалавек заўсёды будзе “захоўваць” сваё жыццё. Самагубцам лічыцца псіхічна хворы чалавек, які ў дадзены момант не справіўся са сваімі пачуццямі, страхамі, якія ўзялі верх над ім і кіравалі ім.
Як гэта зразумець? Ува­ходзім у жыццё канкрэтнага чалавека, канкрэтнага самагубцы. Ён учыніў смяротны грэх. У той жа час, верагодна, ён не ведаў, што робіць. Такім чынам, няма ніводнай умовы, згодна з якой грэх лічыцца смяротным. У та­кім выпадку справа аб яго збаўленні або праклёне не з’яўляецца пэўнай. Можна нават сказаць, што чалавек мае шанец на збаўленне.
    Гэта навука Касцёла. Але лепш нашыя душы ведае Бог, ведае нашыя грахі, учыненыя свядома ці несвядома. Ён ведае, чаму хтосьці вырашыўся на самагубства.
    Не чалавек, але Бог можа асудзіць чалавека, аднак мы можам маліцца за душы памерлых, нават самагубцаў, каб Бог адарыў іх ласкай збаўлення.

Кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS, парафія Святога Духа, г. Віцебск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.