ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (7)

Варта ведаць

Дзіця ва ўлонні маці таксама чалавек
   У штаце Індыяна ў ЗША здарылася падзея, якая з’яўляецца чарговым доказам таго, што дзіця пасля некалькіх тыдняў развіцця ва ўлонні маці таксама з’яўляецца чалавекам. Уолтэр Джошуа Фрэц нарадзіўся праз 19 тыдняў пасля таго, як быў зачаты. Ён жыў на працягу некалькіх хвілін. Яго маці расказвае, што чула, як б’ецца яго сэрца. Гэтая падзея і сведчанне маці закранула сэрцы мільёнаў людзей, а таксама стала моцным пацвярджэннем таго, што дзіця, якое жыве ва ўлонні маці, таксама з’яўляецца жывым чалавекам. Здымкі са шпіталя распаўсюдзіліся па ўсім Інтэрнэце. І хоць Уолтэр пражыў вельмі мала, яго жыццё з’яўляецца цудоўным сведчаннем.

Infocatolica.com

   Анімаваны фільм пра Папу 
    Не так даўно на старонцы “Catholic Link” быў размешчаны анімаваны фільм пра Святога Айца пад назвай “Пазнаёмся з папам Францішкам за 4 хвіліны”, даступны ў 15 моўных версіях. Гэты фільм расказвае пра жыццё Хорхе Марыі Берголіа з маладых гадоў да моманту, калі канклаў абраў яго Папам. Асаблівым чынам падкрэслены яго шлях да святарства, паслуга ў ордэне езуітаў, яго асабістая пакорлівасць і прастата, простая кватэра, прыгатаванне ежы самому сабе. Фільм мае цікавы змест і многім можа зацікавіць, а таксама пазнаёміць з жыццём Святога Айца да моманту, калі ён быў абраны Папам.

Gość.pl

    “Мастацтва без межаў”
    Менавіта пад такім дэвізам падчас СДМ у Рыа-дэ-Жанейра адбудзецца конкурс у тэхніцы графіці (моладзевы стыль). Карціны будуць з’яўляцца ў турыстычных месцах горада. Галоўнай узнагародай для пераможца стане поўнасцю аплачаная паездка ў Рым. У фінале конкурса мастакі выберуць адну тэму, якая стане асновай для прац графіці. Тэмы прац ахопліваюць праблемы чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей, а таксама фразы з Бібліі і цытаты святых. Затым будуць выбраны 30 прац, а потым метадам галасавання будзе выбраны пераможца.
    Удзельнікі конкурсу не абавязкова павінны быць католікамі. Дастаткова, каб праз графіці яны перадалі каштоўнасці веры. Гэты конкурс мае на мэце таксама паказаць, што і пры дапамозе сучасных моладзевых субкультур можна дзяліцца сваёй верай.

www.rio13.com

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.