ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Свята веры

Слова рэдактара

Апрача звычайнай штодзённасці існуе неабходнасць Бога, якую трэба адчуць, неабходнасць Бога, які вучыць нас жыць па-іншаму.

   Маё жыццё без Бога нічога не вартае. Я ў чарговы раз адчуваю гэта, калі хачу штосьці зрабіць без Божай дапамогі, пра якую я забываюся, або, напрыклад, калі замала малюся, у мяне не атрымліваецца і я цярплю паражэнне. Мае слабасці і падзенні парушаюць прыгожы Божы план. Таму варта ў чарговы раз паспрабаваць зрабіць усё, каб жыццё было прасякнута Богам і ахвяравана Яму. Тады гэта будуць прыгожыя і цудоўныя хвіліны майго людскога жыцця на зямлі. Кожны з нас у сваім жыцці перажывае ўрачыстыя моманты, якія вельмі моцна звязаны з тым, што адбываецца навокал. Звычайна гэта шчаслівыя хвіліны, бо яны прыносяць шмат радасці і задавальнення. У духоўным жыцці падобная сітуацыя. Веруючы чалавек, звяртаючыся да Бога, перажывае свае хвіліны сустрэчы са Стварыцелем. Гэтыя сустрэчы могуць быць рознымі. Адны дзякуюць, іншыя просяць, яшчэ нехта наракае ці не разумее Божага Провіду. Але кожны вернік можа зрабіць з хвілін гэтай сустрэчы своеасаблівае свята. Гэта будзе свята веры і ўваскрасення да жыцця.
Такое свята можна адчуць у Будславе і ў Тракелях, на Божае Нараджэнне і Вялікдзень, падчас Першай св. Камуніі і шлюбу, але, хіба, найважнейшае – у кожны дзень нашага жыцця. Усё залежыць ад нас і знаходзіцца ў нашых руках. Святыя вучаць нас таму, што хвіліны сустрэчы са Стварыцелем былі самымі прыгожымі ў іх жыцці. Яны разумелі тое, што апрача звычайнай штодзённасці існуе неабходнасць Бога, якую трэба адчуць, неабходнасць Бога, які вучыць нас жыць па-іншаму.Разумелі і стараліся ўводзіць гэта ў жыццё. Давайце прыгадаем сабе постаць бл. Яна Паўла II, які добра нам усім знаёмы. Ён падчас малітвы быў поўнасцю ўключаны ў дыялог з Богам. Ён ляжаў крыжам, гадзінамі стаяў на каленях у кленчніку і ў вялікай засяроджанасці адпраўляў св. Імшу. Бласлаўлёны Папа сваім прыкладам паказваў таксама моц малітвы, якая для яго заўсёды была святам. Нягледзячы на свае абавязкі і заняткі, ён заўсёды меў час на малітву, таму што адчуваў прысутнасць Бога у сваім жыцці і вельмі цаніў гэта. У жыцці чалавека не магчыма функцыя “няма часу на веру і малітву”. Бо тады б чалавек стаў бедным і забраў са свайго жыцця свята веры, так, нібы забірае адначасова і іншыя прычыны для радасці, урачыстыя хвіліны. Тады б ён ніколі не меў нагоды для радасці. Мы павінны глыбока прыняць у сваё сэрца, што менавіта Бог з’яўляецца каштоўнасцю ў кожнай сферы нашай штодзённасці. Нашае жыццё піша Бог, а не мы самі, Ён аўтар твору пад назвай, напрыклад, “Павел Салабуда” ці “Аляксандр Іваноў” і г.д. Умова толькі адна – аддаць Богу сваё жыццё, даверыцца Яму і быць адкрытым на Яго дзеянне ў нас.
    Сённяшнім католікам варта таксама задумацца над тым, чаго яшчэ не хапае, каб гэтае свята веры было штодзённасцю. Не хапае звычайнага штодзённага чалавечага позірку ў напрамку Бога, алтара, касцёла ці канфесіянала. У першую чаргу, варта ўбачыць Бога. Той, хто бачыць Бога – верыць, як напісаў папа Бенедыкт XVI разам з папам Францішкам у новай энцыкліцы “Lumen fidei”. “Святло веры мае асаблівы характар, бо яно здольна асвяціць усё чалавечае жыццё. Для таго, каб святло было такім неабходным, яно не можа зыходзіць ад нас саміх, яно павінна зыходзіць з больш першабытнай крыніцы, яно абавязкова павінна зыходзіць ад Бога. Вера нараджаецца ў сустрэчы з жывым Богам, які заклікае нас і паказвае нам сваю любоў, любоў далікатную, на якую мы можам абаперціся, каб нязломна трываць і будаваць жыццё”, – гаворыць папскі дакумент.
    У гэтыя дні падчас пілігрымкі можна пачуць гучныя гарачыя галасы маладых людзей: “На Бела­русі жыве Бог”. Поўныя сілы і ўдзячнасці, гэта вельмі моцныя словы, сведчанне веры тых, хто жыве ў нашай краіне. Няхай такое свята веры будзе кожны дзень нашага людскога пілігрымавання. Варта паверыць Богу, паглядзець на Яго і пачуць голас, і гэта стане нашым супольным святам веры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.