ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

30 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і св. Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Яну Залогу, Яну Рэйшалю, Яну Раманчуку, Паўлу Калесніку, Паўлу Астукевічу, Паўлу Шаньчуку, Паўлу Беланосу і айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці святароў, а таксама шмат здароўя, шчасця і поспехаў у душпастарскай працы.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, супакою, нястомнасці ў душпастарскай працы на кожны дзень. Заўсёды будзьце ахоплены промнямі Божай міласэрнасці, Божай ласкай і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, шчасця, душэўнага супакою, радасці і стойкасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік ахоўваюць ад усякага зла.
Парафіяне з пар. Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і шчодрага плёну на ніве Пана. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа.
Міністранты і касцёльны хор з пар. Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца, напоўніць Вашае сэрца супакоем, радасцю і надзеяй, дапаможа пераадолець цяжкасці і стане крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем шмат здароўя, спакойных дзён і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Ружанцовыя колы і вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманоўскаму ў Дзень імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, зычлівасці і пашаны ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі.
Ружанцовыя колы і вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей на нялёгкім святарскім шляху, апекі Маці Божай, рэалізацыі ўсіх планаў, веры ў добрых людзей і радасці ад выконваемай святарскай паслугі.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне са станцыі Юрацішкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Пузыну, Паўлу Паўлюкевічу і кл. Паўлу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Бог, якому Вы паверылі, бласлаўляе Вас у нялёгкай паслузе і ўзнагароджвае за адкрытае сэрца. Жадаем шмат здароўя, творчага натхнення і мудрасці.
Парафіяне з Ашмянаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў нялёгкай святарскай працы, апекі Марыі Панны і патрэбных Божых ласкаў. Дзякуем Вам за тое, што Вы заўсёды нам дапамагаеце і праводзіце цікавыя катэхезы.
Дзеці і моладзь з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Імянін перасылаем самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці і цеплыні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды асвятляла Найсвяцейшая Маці. Няхай добры Езус трымае Вас каля свайго Сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Дзякуем Вам за малітву, добрае сэрца і зычлівасць, Богу – за Ксяндза, а Бацькам – за Сына.
З малітвай Галіна і Нікіта
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Паўлу Урбану, Паўлу Гардзейчыку, Паўлу Барысевічу і клерыку Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Марыі Панны, здароўя, душэўнага супакою, сілы, цярплівасці і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы высакародныя планы і намеры.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Зянон Рамейка! Як у промнях сонца расцвітаюць кветкі, так у промнях радасці штодзённа аткрываецца Ваша сэрца. Яно для нашай парафіяльнай сям’і з’яўляецца крыніцай жыцця, а Ваша слова – голасам Бога. За любоў да нас, за малітоўны клопат і абсалютную аддачу служэнню Богу і людзям, за ўсю дабрыню, якая выплывае з Вашага сэрца, сардэчнае “Аддзяч, Божа!” З нагоды Юбілею жадаем Вам таго, што найбольш патрэбна чалавеку – здароўя. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае дабрыня, вера і людская добразычлівасць. Нязгаснага запалу да працы, натхнення Святога Духа, а таксама шмат-шмат сонца і радасці ад усіх нас.
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Дарагія нашы спадарыні Ірына і Магдалена! У дзень Вашага нараджэння жадаем здароўя, шчасця, усмешак на кожны дзень, каб смутак і клопаты зніклі. Няхай добры Бог заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач з Вамі. Жадаем доўгіх гадоў жыцця і добрых людзей навокал.
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін і 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, поспехаў, добразычлівых людзей побач, апекі Маці Божай. Няхай Бог штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае.
Верныя парафіяне з Азёраў, Старыны і Стрыёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці ў працы ўзмацнення нашай веры, а таксама здароўя і радасці. Няхай Анёл-ахоўнік будзе з Вамі заўсёды і ўсюды.
Удзячныя парафіяне з в. Старая Рудня
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды 5-й гадавіны святарства ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, радасці, моцнай веры і надзеі, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Маці Божая заўсёды Цябе асцерагае, а Святы Дух адорвае самі ласкамі.
Бацькі, бабуля і родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа, шмат здароўя і поспехаў у душпастарскай працы.
Вернікі з в. Караліно і Дабравольшчына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін моцнага здароўя, няспыннай радасці, душэўнага супакою, шчасця і поспехаў у рэалізацыі ўсіх намераў, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрага плёну на ніве Пана
жадаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем сталай апекі св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, каб на Вашым твары заўсёды гасціла ўсмешка. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Поспехаў у дасягненні пастаўленных мэт. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, шчодрага плёну ў душпастарскай працы, добрых і зычлівых людзей побач, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, а таксама моцнага здароўя і радасці.
Вернікі з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і апекі Маці Божай Чанстахоўскай. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у нялёгкай святарскай працы. Дзякуем за любячае сэрца і вялікую працу ў нашай святыні, а таксама за цярплівасць да нас. Шчасці Божа.
Парафіяне з в. Моцевічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою і Божай міласэрнасці.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Стапыру з нагоды 30-й гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус, які паклікаў Вас да святарства, заўсёды вядзе прасцейшым шляхам. Жадаем шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, натхнення і цярплівасці. Шчыра дзякуем за малітву, навуку і цудоўны голас. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць шчырыя і зычлівыя людзі. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Шчасці Божа.
З павагай і малітвай парафіяне з г. Бярозаўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай ласка Езуса Хрыста заўсёды і ўсё больш напаўняе Ваш дух, а Маці Божая нахай Вас аберагае. Няхай промні Божай любові няспынна ўзрастаюць у Вашым сэрцы і знішчаюць усё тое, што не ад Езуса Хрыста. Няхай Боскі Настаўнік дае Вам магчымасць заўсёды спажываць салодкія плады Яго запрашэння, якое Ён скіроўвае ўсім душам, якія хочуць ісці за Ім: “Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі”. Жадаем Вам здароўя і Божага бласлаўлення, неабходных для перасоўвання цяжару штодзённай душпастарскай паслугі. Нахай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, дае Вам сілы ў кіраванні парафіяй і абвяшчэнні Божага слова, а Найсвяцейшая Маці няхай заўсёды мае Вас у сваёй апецы. Шчасці Божа.
Бацькі першакамунійных дзяцей з катэдры
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Паўлу Беланосу, клерыку Паўлу Мазану і дыякану Паўлу Безляповічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік асцерагаюць ад зла і слабасцей. Моцнага здароўя, радасці і шчасця
жадаюць удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння, Імянін і 14-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца перасылаем букет віншаванняў, злучаных з малітвай: няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, адорыць Вас сваімі ласкамі і ўдзеліць бласлаўленне. Жадаем таксама апекі св. Яна Хрысціцеля, дароў Святога Духа, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрага плёну ва ўсіх Божых справах, зычлівасці ад людзей. Маці Божая Кангрэгацкая няхай заўсёды апекуецца Вамі, дадае сіл у вядзенні людзей да Бога.
З удзячнасцю за навуку і малітвы, з вялікай павагай удзельнікі малітоўнай групы МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанай спадарыні Галіне Шапіра ў сувязі са смерцю любімага Бацькі перасылаем словы глыбокага спачування і выразы сардэчнага жалю.
Душпастарства службы здароўя

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.