ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Дзьмухавец

Бог, ствараючы дзьмухавец, не толькі паспрабаваў зрабіць яго прыгожым і вясёлым. Ён агарнуў велізарным клопатам маленькае насенне гэтай раслінкі.
Вы ўсе добра ведаеце, як цвіце дзьмухавец: гэта ярка-жоўтая кветка, якую вельмі любяць дзеці. Усе Вы, напэўна, не раз плялі вянкі з дзьмухаўцоў, рабілі свістулькі з яго сцяблінак. Некаторыя гаспадыні гатуюць салат з дзьмухаўцоў і нават вараць варэнне. Калі дзьмухавец адцвітае, яго галоўка становіцца падобнай на белы пушысты шарык, бо пялёсткі ператвараюцца ў “парашуцікі”, да якіх прымацавана насенне. Неверагодна, што гэтыя малюсенькія зярняткі з’яўляюцца аб’ектам вялікага клопату нашага Стварыцеля. †
Не падумайце, што Бог проста прычапіў гэты “парашуцік” да насення дзьмухаўца: “Ляці, калі жадаеш і куды жадаеш!” Проста так гэты “парашуцік” нікуды не паляціць. Для гэтага павінны быць асаблівыя ўмовы. Па-першае, насенне павінна паспець. Яно моцна трымаецца за галоўку дзьмухаўца, пакуль не стане зусім гатовым для хуткага вандравання. Па-другое, павінна быць спрыяльным надвор’е.
Бог навучыў дзьмухавец не раскрываць свой “кошычак” з насеннем ў халоднае і пахмурнае надвор’е, каб ніводнае непаслухмянае зернятка не змагло адарвацца і паляцець. Па-трэцяе, паветра не павінна быць занадта вільготным, бо нават дзецям вядома, што мокры “парашуцік” далёка не заляціць. Таму падчас дажджу дзьмухавец моцна трымае свае “парашуцікі” ў складзеным выглядзе. І, па-чацвёртае, вецер павінен быць пэўнай сілы, дастатковай для таго, каб насенне пакінула свой утульны “кошычак”.
І вось, нарэшце, усталявалася цёплае сухое надвор’е, дзьме лёгкі ветрык, свеціць сонейка. “Парашуцікі” з насеннем адзін за другім адрываюцца ад расліны і адпраўляюцца ў далёкую вандроўку, каб у наступным годзе зацвісці на лугах, на сенажацях, на палях, на ўзлеску, у горадзе, каб упрыгожваць свет і цешыць людзей сваёй прыгажосцю, каб даць жыццё іншым “парашуцікам”.
Ляціце, маленькія “парашуцікі” з насеннем дзьмухаўца! Ваш Стварыцель паклапаціўся пра тое, каб ваша вандраванне было шчаслівым!
Падумаць толькі, калі наш Бог з такой любоўю падрыхтаваў усё для жыцця маленькага насення дзьмухаўца, то наколькі ж больш Ён клапоціцца пра тых, каго стварыў па сваім вобразе і падабенстве, – пра нас з Вамі! Ён падрыхтаваў нас да доўгай вандроўкі па жыцці і ў кожную хвіліну асцерагае і захоўвае нас.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.