ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (47)

Прэса

“Не варта вяртацца ў Польшчу”
Кшыштаф Казлоўскі
18/2013

Дастаткова часта можна прачытаць артыкулы, якія датычаць Калінінградскай вобласці і яе жыхароў, а таксама шансаў, якія нам дае памежны рух. А як выглядае праблема Касцёла ў Калінінградскай вобласці? Пра гэта маглі даведацца ўдзельнікі сустрэчы з кс. Ежы Стэцкевічам, якая адбылася ў Інстытуце хрысціянскай культуры імя Яна Паўла II у Ольштыне. Кс. Стэцкевіч з чэрвеня 1991 г. працуе ў Калінінградзе. Стварае шэраг парафій на тэрыторыі ўсёй вобласці, у тым ліку і парафію св. Войцеха (Адальберта) у Калінінградзе, дзе будуе касцёл і вялікую парафіяльную структуру. “На дадзены момант можна сказаць, што ў Калінінградскай вобласці існуе сапраўдны каталіцкі Касцёл. Гэта ўсё плён нашай катэхетычнай і харытатыўнай дзейнасці. На працягу доўгага часу дзейнічаў тэалагічны каледж, у якім вучылася шмат моладзі. Лекцыі вялі таксама і вармінскія ксяндзы: кс. Станіслаў Казакевіч, бп Яцэк Язерскі, кс. Уладзіслаў Турак”, – гаворыць кс. Ежы.
    На сённяшні дзень у вобласці існуе 25 парафій. У 10 гарадах жывуць ксяндзы. “Можна сказаць, што тая зямля ўжо не пустынная, што там ёсць жывы Касцёл, а людзі маюць магчымасць практыкавацца”, – дадае кс. Стэцкевіч.

“Кампраметацыя «Фемену»
Ежы Шыгель
19/2013

Нашумелы напад паўголых актывістак “Фемену” на прымаса Бельгіі аб-па Андрэ Леонарда быў старанна падрыхтаванай медыйнай акцыяй. Аднак неспадзявана акцыя нашкодзіла не Касцёлу, а “Фемену”. “Фемен” – гэта група “сэкстрэмістак”, так акрэсліваюць сябе самі яе ўдзельніцы. Яна ўзнікла на Украіне, дзе на працягу пэўнага часу прыцягвала ўвагу СМІ паказнымі пратэстамі паўголых жанчын у розных справах. Цяпер група стала міжнароднай. Яе перамяшчэнне з Кіева ў Парыж прывяло да ўзмацнення атак на Касцёл. Прымас Андрэ Леонард ужо раней атрымаў прозвішча “кансерватара” з-за сваёй вернасці вучэнню Яна Паўла II. Палітычным і эканамічным сферам не падабаецца яго рашучая грамадская актыўнасць. Ён падтрымаў, напрыклад, рух “Абураных”, якія пратэставалі супраць эканамічнага неалібералізму, які, на яго думку, выклікае беспрацоўе, сацыяльную ізаляцыю, а таксама “духоўную і матэрыяльную беднасць”. Апошнім часам ён выказаў пратэст супраць французскага “закона аб шлюбе”, заклікаючы еўрапейскіх палітыкаў больш зацікавіцца крахам грамадскага забеспячэння і ўтаймаваць “язычніцкую пагоню за прыбыткам коштам самых бедных”. На арцыбіскупа напалі ў зале Брусельскага вольнага ўніверсітэта, у які прымас як тэолаг і вядомы каталіцкі філосаф быў запрошаны на дэбаты аб блюзнерстве.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.